Сёння адбудуцца асноўныя мерапрыемствы XXV Дня беларускага пісьменства
2 верасня адбудуцца асноўныя мерапрыемствы XXV Дня беларускага пісьменства.
11.00-11.20
вул. 17 Верасня
Адкрыццё памятнага знака, прысвечанага XXV юбілейнаму Дню беларускага пісьменства ў Іванаве
Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам,
Іванаўскі райвыканкам
12.00-13.40
Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)
Урачыстае адкрыццё XXV Дня беларускага пісьменства
(Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята. Мастацка-тэатралізаваная дзея “Малой радзіме пакланюся!”. Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.)
Арганізатар – Міністэрства інфармацыі
14.30-14.40
Ля будынка пошты (вул. Піянерская, 5)
Гашэнне маркі і паштовага канверта, прысвечаных XXV Дню беларускага пісьменства ў Іванаве
Арганізатары – Міністэрства сувязі і інфарматызацыі,
Іванаўскі райвыканкам
15.30-15.45
Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)
Урачыстая цырымонія перадачы эстафеты свята гораду Слоніму Гродзенскай вобласці
Арганізатар – Міністэрства інфармацыі
