31.07|11.00 – у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) адбудзецца круглы стол «Беларуска-узбекскія літаратурныя сувязі»

Мерапрыемства арганізавалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы разам з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, выдавецкім домам “Звязда” і Пасольствам Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь.

 

Сустрэча творчай і навуковай інтэлігенцыі пройдзе ў рамках І Форума рэгіёнаў і Дзён культуры Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь. Узбекскі бок на пасяджэнні прадставяць ганаровыя госці: старшыня Камітэта па міжнацыянальных зносінах і сяброўскіх сувязях з замежнымі краінамі пры Кабінеце міністраў Рэспублікі Узбекістан Рустамбек Курбанаў, старшыня Саюза пісьменнікаў Сіраджыддзін Саідаў, старшыня Акадэміі мастацтваў Акмал Нурыддзінаў, рэктар Ташкентскага дзяржаўнага універсітэта ўзбекскай мовы і літаратуры імя Алішэра Наваі Шухрат Сіраджіддзінаў, а таксама землякі: старшыня Ташкентскага гарадскога беларускага нацыянальнага цэнтра “Світанак” Святлана Дудзюк і прафесар Узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта сусветных моваў Анатоль Ліхадзіеўскі.

З беларускага боку ў сустэчы прымуць удзел супрацоўнікі выдавецкага дома “Звязда”, прадстаўнікі журналаў “Полымя”, “Маладосць”, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, беларускія паэты – перакладчыкі ўзбекскай літаратуры, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.

Адным з аспектаў сустрэчы ў Купалавым доме будзе ўспамін пра беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўцу Сцяпана Ліхадзіеўскага (1911–1979), які ў 1920–1930 гадах сустракаўся з Янкам Купалам, а ў 1943 годзе браў удзел у вечары памяці паэта ў Ташкенце, дзе ў гады ІІ Сусветнай вайны знайшлі прытулак многія беларусы, сярод якіх быў і Якуб Колас.

Купалаў дом зноў стане месцам аднаўлення повязі пакаленняў і развіцця беларуска-узбекскага культурнага дыялогу.

Таксама ў рамках круглага стала адбудзецца прэзентацыя кнігі «Перамога адна на ўсіх. Беларусь – Узбекістан», прысвечаная воінам-узбекістанцам, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі. Новае выданне працягвае серыю кніг «Беларусь памятае: у імя жыцця і свету», якая ствараецца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае». Кнігу прадставіць дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Уладзімір Уладзіміравіч Андрыевіч.

Запрашаем прыняць удзел!

Акрэдытацыя  па тэл.: 287 18 46, 287 18 34

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *