Пісаць сцісла і густа
Калі аўтар бярэцца за асадку, у яго галаве заўсёды прысутнічае пэўная задума, якая патрабуе непазбежнага выхаду вонкі. І тады паўстае самая вялікая праблема: як пераўвасобіць свае думкі (ментальныя дзеянні) у тэкст (вербальны масіў).
Каб пісаць сцісла і густа, варта адвучваць сябе ад шматслоўнасці. Можна, натуральна, згадзіцца, што ў кожнага пісьменніка свой стыль, свая манера пісьма, што гадамі выпрацоўвалася і ўдасканальвалася. Але амаль заўсёды за аўтарскім арыгіналам стаяў рэдактар — то дасведчаны сіваваты аксакал, а то і малады неабазнаны выпускнік. У першым выпадку аўтар можа атрымаць каштоўныя парады, у другім — малавытлумачальныя праўкі. З гэтай прычыны варта вучыцца пісаць, і найперш у знакамітых пісьменнікаў. І прафесійна вучыць мову, на якой творыш.
На якіх жа момантах мусяць засяроджвацца маладыя аўтары, праглядаючы свой пачатковы варыянт твора?
Пятро Жаўняровіч ведае і дзеліцца ў “Бярозцы” №7, якую яшчэ можна набыць у шапіках.