Хрэсны ход удзельнікаў Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»
У рамках экспедыцыі “Дарога да святыняў” 31 жніўня ў аграгарадку Жыровічы пройдзе Хрэсны ход да Свята-Успенскага сабору з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Пасля Хрэснага ходу адбудзецца адкрыццё капліцы ў гонар святых Пятра і Феўронні на вул.Чырвонаармейскай.