Адзначаны ўзнагародамі Міністэрства інфармацыі
За значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 80-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты аб’явіць Падзяку Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь калектыву рэдакцыі і ўзнагародзіць наступных супрацоўнікаў установы “Рэдакцыя аб’яднанай газеты “Слонімскі веснік”
нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі” – Чарныш Аліну Іванаўну – намесніка галоўнага рэдактара.
Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
Ляшчанка Кірыла Віктаравіча – галоўнага рэдактара;
Лынько Алену Алегаўну – рэдактара аддзела;
Пракоф’ева Ігара Мікалаевіча – адказнага сакратара.
За добрасумленную плённую працу ў паліграфіі, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з Днём беларускага пісьменства ўзнагародзіць наступных супрацоўнікаў адкрытага акцыянернага таварыства “Паліграфкамбінат імя Я.Коласа”
нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі”
Санковіча Уладзіміра Уладзіміравіча – інжынера-электроніка рамонтна-механічнага цэха;
Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
Сантаровіч Таццяну Віктараўну – машыніста крышкавырабляльнай машыны пераплётна-брашуровачнага цэха;
Булая Сяргея Мікалаевіча – друкара плоскага друку друкарскага цэха;
Рудкоўскую Жанну Анатольеўну – начальніка бюро кадраў;
Шыпіла Раісу Мікалаеўну – начальніка аддзела паперы.
За добрасумленную плённую працу ў галіне кнігавыдання, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з Днём беларускага пісьменства ўзнагародзіць наступных супрацоўнікаў выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Народная асвета”
нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі”:
Чыгрынаву Алену Іванаўну – рэдактара першай катэгорыі;
Шэўко Людмілу Іванаўну – вядучага тэхнічнага рэдактара.
Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Вайцяхоўскую Алену Васільеўну – вядучага спецыяліста аддзела рэалізацыі і рэкламы.
http://mininform.gov.by/news/all/adznachany-znagarodami-ministerstva-infarmatsyi/