У прэс-цэнтры прайшла сустрэча з Мікалаем Іванавічам Чаргінцом

У прэс-цэнтры прайшла сустрэча з Мікалаем Іванавічам Чаргінцом, кіраўніком Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Літаратар адзначыў, што пісьменнік павінен быць і палітыкам, і грамадскім дзеячам. Пісьменніка павінна цікавіць усё, што адбываецца ў свеце і краіне. Тое, як жывуць людзі, як развіваецца наша краіна, як выхоўваецца моладзь.

— У нас расце цікавасць да кнігі. Але існуе і іншая тэндэнцыя, якая мяне хвалюе — скарачаецца колькасць бібліятэк. А хто перастае чытаць — той перастае думаць.
Штогод мы выдаём каля 300 кніг. Не магу сказаць, што ўсе яны павінны разыйсціся па свеце. Але творы нашых пісьменнікаў перакладзеныя на 19 моў свету, адзначыў старшыня грамадскага аб’яднання.

Кацярына Каплун

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *