Цікавыя вандроўкі ў Батанічным садзе разам са “Зяздой”
Цэнтральны батанічны сад падрыхтаваў падарунак Мінску і яго жыхарам на Дзень горада. 14 і 15 верасня тут адбудзецца сапраўднае свята мастацтва і творчасці для ўсёй сям’і пад назвай “Чароўны сад”. Тэатральныя перформансы, музычныя канцэрты і флэшмобы, квесты з падарункамі для дзяцей і дарослых, майстар-класы па маляванні і танцах, гучныя чытанні і сустрэчы з пісьменнікамі…
Не застаўся ўбаку і Выдавецкі дом “Звязда”. У спецыяльнай літаратурнай зоне Батанічнага саду сваю творчасць прадставяць дзіцячыя аўтары – Павел Гушынец (аўтар зборнікаў іранічных апавяданняў “Дзяўчынка і кракадзіл” і “Тата, раскажы пра мяне гісторыю”) і Надзя Бука (аўтар кніг “Бася і Піглас”, “Бася і яе чароўны свет”).
На сустрэчах з пісьменнікамі вы даведаецеся, за каго трэба есці апошнюю лыжачку кашы, як дзяўчынкам знайсці агульную мову з хлопчыкамі-задзірамі, і чаму гораду пагражае небяспека, калі злавацца ці зайздросціць.
А яшчэ вы зможаце набыць кнігі з аўтографамі аўтараў на стэндзе Выдавецкага дома “Звязда”.
Вось расклад выступленняў пісьменнікаў у літаратурнай зоне:
субота, 14 верасня
11.30 – Надзя Бука
12.15 – Павел Гушынец
нядзеля, 15 верасня
13.00 – Павел Гушынец
14.00 – Надзя Бука
Завітайце ў “Чароўны сад” разам з дзецьмі!
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.