Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч напярэдадні свята накіраваў віншаванне з Днём работнікаў культуры прадстаўнікам гэтай сферы.
Ён адзначыў, што «дзякуючы культуры ў наша жыццё прыўносіцца радасць зносін са светам мастацтва, забяспечваецца пераемнасць найбагацейшых маральных традыцый, беражліва захоўваецца самабытнасць беларускага народа, а наш свет напаўняецца духоўнасцю і чалавечнасцю.
У Беларусі шмат робіцца для таго, каб захаваць унікальныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, стварыць спрыяльныя ўмовы для існавання і развіцця розных творчых напрамкаў, даць магчымасць кожнаму чалавеку раскрыць свае здольнасці і таленты.
Таму сёння сваё прафесійнае свята адзначаюць мастакі і артысты, музыканты і спевакі, работнікі тэатраў, музеяў, кінамастацтва, бібліятэкары, супрацоўнікі творчых калектываў, ўстаноў адукацыі сферы культуры».
У гэты святочны дзень Аляксандр Карлюкевіч пажадаў усім работнікам галіны невычэрпнай энергіі, натхнення і веры ў свае сілы, новых здзяйсненняў і творчых перамог на карысць роднай Беларусі.
http://mininform.gov.by/news/all/alyaksandr-karlyukevich-pavinshava-rabotnika-kultury-z-prafesiynym-svyatam/