Аб’яўлены пераможцы рэспубліканскага творчага конкурсу «Пад знакам Года малой радзімы»
У час семінара для рэгіянальных СМІ, які праводзіцца ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку “Вялікі камень”, адбылося ўзнагароджанне рэдакцый Мінскай вобласці — пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу «Пад знакам Года малой радзімы». Дыпломы лаўрэатам уручыў Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.
Па рашэнні журы пераможцамі конкурсу сталі наступныя ўдзельнікі:
у катэгорыі «Рэгіянальныя друкаваныя СМІ» ў намінацыі «Землякі» — Дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Нясвіжскія навіны» (дыплом 3 ступені);
у катэгорыі «Рэгіянальныя электронныя СМІ» ў намінацыі «Традыцыі і гісторыя роднага краю» — Радыёпраграма «Маладзечна FM” (КУП «Тэлевізійная вяшчальная сетка» (дыплом 3 ступені), у намінацыі «У Год малой радзімы – вялікія справы» — Дзяржаўнае прадпрыемства «Салігорскі тэлевізійны канал» (дыплом 1 ступені).



