Круглы стол «Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці»
Тым, хто цікавіцца гісторыяй па-сапраўднаму! Усім, хто хоча пісаць пра мінулае па-сучаснаму! Школьнікам, студэнтам, магістрантам, аспірантам з ліку будучых гісторыкаў і журналістаў. Сур’ёзным навукоўцам і даследчыкам-аматарам. Рэдактарам і аўтарам.
Часопіс «Маладосць» мае намер правесці жывы і максімальна актуальны круглы стол «Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці», у якім плануе разглядзець наступнае праблемна-тэматычнае поле:
Крытэрыі эстэтыкі новых публіцыстычных тэкстаў, прысвечаных старым часам; пошук стылю і выбар жанру.
Сучаснае ўсведамленне гістарычных падзей: пагрэшнасці ўспрымання і іх прычыны.
Духоўна-каштоўнасныя сэнсы і логіка інтэрпрэтацый.
Актуалізацыя мінулага: сэнсы і роля.
Рамантызацыя, дэманізацыя, міфалагізацыя і гейміфікацыя гістарычных падзей і асоб: ці апраўдваюцца сродкі мэтамі.
Пафас як праблема перавагі формы над зместам; патрыятычнае як адмоўнае.
Інтуітыўныя шляхі даследавання: новыя межы.
Сумненне як матывацыя: праблема аўтарытэту і этыка абвяржэнняў.
Пошукі чыстых крыніц: парады дылетантам.
Да разгляду прымаюцца арыгінальныя тэмы, якія маюць практычную каштоўнасць і могуць быць раскрыты ў вусным выступленні за 5-7 хвілін.
Актуальныя паведамленні ўдзельнікаў круглага стала будуць надрукаваны ў часопісе «Маладосць».
Для ўдзелу ў круглым стале трэба да 15 студзеня 2020 года прыслаць на адрас vdsd@tut.by заяўку з пазнакай круглы стол. У заяўцы ўказаць:
Прозвішча, імя і імя па бацьку;
месца працы/вучобы;
тэлефон і электронны адрас для сувязі;
назву паведамлення;
сутнасць паведамлення (да 1 тысячы знакаў).
Дадатковая інфармацыя:
8-029-149-87-93; 8-017-316-97-09;
vdsd@tut.by
Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава.
