“Звязда” запрашае!

6 лютага з 13.00 да 14.00 на Цэнтральнай пляцоўцы ММКВК адбудзецца прэзентацыя кнігі-квэста “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці” сучаснай беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой з удзелам аўтара. Кніга выйшла ў Выдавецкім доме “Звязда”.

Удзельнікаў прэзентацыі чакае прыгодніцкае падарожжа па незвычайных мясцінах: Таямнічым возеры, Злавесным лесе, Ведзьміным балоце.

Інтрэрактыўная прэзентацыя паглыбіць гасцей у захапляльны сюжэт, дасць магчымасць пазнаёміцца з героямі кнігі, прайсці квэст і паспрабаваць знайсці і атрымаць ключ ад Вялікай Каштоўнасці.

Запрашаем дзяцей і падлеткаў у дзівоснае падарожжа. Прыходзьце, будзе цікава!

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *