Літаратурныя сустрэчы са “Звяздой”
6 лютага ў рамках ХХVІІ Мінскай міжнародной кніжнай выставы-кірмашу сумесна з ААТ «Белкніга» ў краме «Кнігарня пісьменніка» адбудзецца творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Анатолем Зэкавым. Аўтар прэзентуе свае кнігі «Непаслухмяны Чмелік», «Птушыныя арэлі», «Як Гаўка ў космас збіраўся».
На спецыяльна адведзенай літаратурнай пляцоўцы госці атрымаюць цудоўную магчымасць пазнаёміцца з творчасцю вядомага беларускага паэта, празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Анатоль Зэкаў напісаў некалькі разнастайных кніг. Асноўныя тэмы паэтычнай творчасці – роздум аб праблемах, якія ставіць жыццё перад чалавецтвам, аб вечных праблемах дабра i зла, любові i нянавісці.
Аўтар напісаў нямала кніг для дзяцей: «Чатыры зярняткі», «Не казкі пра Сашку», «Зязюля Гулюля» і інш. І ў гэтых кнігах, адрасаваных юным чытачам, ён паказаў сябе такім жа майстрам, удумлівым, лаканічным, дасціпным і сучасным. Вершы Анатоля Зэкава перакладаліся на рускую, таджыкскую і чувашскую мовы, уключаны ў школьныя падручнікі.
Напрыканцы сустрэчы ўсе госці атрымаюць падарункі і, вядома, аўтограф пісьменніка.
Сустрэчы працягваюцца!
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.