XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш: колькасць наведвальнікаў за чатыры дні працы
Сёлетняя, 2020 года, Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць з удзелам Расійскай Федэрацыі як краіны – Ганаровага госця і Злучаных Штатаў Амерыкі як краіны – цэнтральнага экспанента. Удзельнічаюць выдаўцы, паліграфісты, пісьменнікі болей як з 30 краін свету.
За чатыры дні XXVII Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш наведалі некалькi тысяч чалавек
У першы дзень, у сераду, 5 лютага, — 11 600 наведвальнікаў; у чацвер, 6 лютага, — 12 100 чалавек; 7 лютага, у пятніцу, — 13 900 чытачоў, а ў суботу, 8 лютага, — 18 900.
Такім чынам, усяго – 57 500 наведвальнікаў. Лічба ўражлівая – адпаведна выстаўку можна параўноўваць з падобнымі форумамі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, а таксама – у Львове.
Наперадзе – яшчэ дзень працы кніжнага форума. Будзем спадзявацца, што ў нядзелю выстаўку наведае шмат неабыякавых да кнігi мінчан і гасцей сталіцы.
Сапраўды, на выстаўцы ёсць што паглядзець і набыць. Кнігі на стэндах – на самыя розныя густы і запатрабаванні. Сярод гасцей выстаўкі – расійскія пісьменнікі Таццяна Усцінава, Мікалай Далгаполаў, Аляксандра Марыніна і многiя iншыя.