21.02|13.00 Прэс-канферэнцыя на тэму: «Роля мастацкага перакладу ў міжкультурным дыялогу. Сумесныя праекты пісьменнікаў ЗША, Ізраіля і Беларусі».
21 лютага 2020 г. у 13.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Роля мастацкага перакладу ў міжкультурным дыялогу. Сумесныя праекты пісьменнікаў ЗША, Ізраіля і Беларусі».
Да ўдзелу запрошаны:
• Капылоў Ігар Лявонавіч – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
• Караткевіч Вячаслаў Іванавіч – начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь»;
• Падліпская Зоя Іванаўна – беларуская пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі;
• Шапран Наталля Мікалаеўна – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» РУП «Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»;
• Лапцёнак Алена Мікалаеўна – кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
• Нікалаева Вольга Міхайлаўна – кандыдат філалагічных навук, загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
• Сафія Ворса – беларуская пісьменніца, аўтар кніг для падлеткаў;
• Лара Продан – пісьменніца са Злучаных Штатаў Амерыкі, уваходзіць у Еўразійскую творчую гільдыю (Eurasian Creative Guild) (Лондан);
• Вікторыя Левіна – пісьменніца з Ізраіля, уваходзіць у літаб’яднанне Рышон ле-Цыён.
Запрашаем да ўдзелу ў мерапрыемстве!
Акрэдытацыя па тэл.: 287-18-46, 287-18-34, 8 (029) 766-76-10