Праз тры дзесяцігоддзі: Беларускі дзіцячы часопіс прадстаўляе туркменскіх пісьменнікаў

Акмухамед Вельсапараў упершыню надрукаваўся ў Беларусі ў 1990 годзе – з апавяданнем у перакладзе на беларускую мову ў альманаху «Братэрства».

Новая беларуская публікацыя туркменскага пісьменніка – апавяданне «Гняздзечка, якое звалілася ў арык» – у першым нумары часопіса «Вясёлка» за 2020 год. Абодва творы – і зараз, і трыццаць гадоў назад – пераклаў на беларускую мову Алесь Карлюкевіч. Яшчэ ў першым, студзеньскім, нумары «Вясёлкі» змешчана апавяданне Абдылы Ісламава «Пярэсты». Таксама – у перакладзе Алеся Карлюкевіча.

У апошнія некалькі гадоў у беларускім друку з’явіліся пераклады твораў туркменскіх дзіцячых пісьменнікаў Агагельды Аланазарава, Касыма Нурбадава, Камека Куліева. Прастора дружбы літаратараў Беларусі і Туркменістана пашыраецца. Новыя публікацыі аўтараў з Каракумскага края – у часопісах «Полымя», «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва», альманаху «Далягляды».

Крыніца — sozvuchie.by.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *