Дзень роднай мовы — з «Бярозкай»!

Дзень роднай мовы святкавалі 21 лютага ў Докшыцкай дзіцячай бібліятэцы разам з часопісам Бярозка! Паразмаўлялі пра тое, як стаць пісьменнікам, пра тое, што вялікія справы пачынаюцца з маленькіх крокаў, пра тое, што кожны чалавек — творца ў душы, пра тое, што ўсе нашыя думкі, пачуцці і справы — важныя, пра тое, што… усяго не пералічыць. Важна тое, што ў кожным месцы нашай краіны ёсць апантаныя, кемлівыя, таленавітыя людзі, на якіх трымаецца і будзе трымацца беларуская культура, мова і ўсё, што робіць чалавека — чалавекам, беларуса — беларусам. Мы вельмі любім такія сустрэчы, бо пасля іх мы не ідзём, а ляцім, і нашы крылы яшчэ доўга трымаюць нас.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *