Начальніку галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінскага аблвыканкама аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі
За актыўную працу па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, значны асабісты ўклад у развіццё сферы сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь загадам ад 25 лютага 2020 года № 25к аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь начальніку галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандру Ільясевічу.