Супрацоўнікі рэгіянальных СМІ ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі
Міністр інфармацыі загадам ад 21 лютага 2020 года № 23к за актыўную плённую працу па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі ўзнагародзіў Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь намесніка галоўнага рэдактара газеты ”Жыццё Палесся“ Наталлю Канопліч і рэдактара аддзела грамадска-палітычнага жыцця і права газеты ”Гомельская праўда“ Наталлю Старчанка.