Запрашаем на «Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 2» у Доме кнігі «Светач»

23 красавіка а 12-й гадзіне ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца другая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам». 

У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і беларускі пісьменнік Адам Глобус. 

На сустрэчы пойдзе размова пра самога пісьменніка, яго асобу, пра тое, якім ён быў у жыцці і творчасці. 

Арганізатары праекта — ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура». 

Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова пра асобу, творчасць і жыццёвы шлях знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на Youtube-канале ААТ «Белкніга».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ  «Белкніга»

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *