Па той бок мары: ад урача да барыста

Што робіць чалавека шчаслівым? Мара. Яна надае лёгкасць і ў той жа час цвёрдую волю, моц, каб увасобіць задуманае. А што, калі вы “клюнулі” на абалонку, на знешняе? Не ўсе ж цукеркі, што ў прыгожай абгортцы смачныя, так? Ксенія Серапіна, былая студэнтка медыцынскага ўніверсітэта, падзялілася сваёй гісторыяй. Як гэта – слепа марыць і ў адзін момант абудзіцца.

Нараджэнне мары

Колькі сябе памятаю, я марыла быць урачом. З дзявятага класса я сур’ёзна «загарэлася» і на 100% была ўпэўненая ў сабе і сваім выбары. Не было думак, што ўсё можа быць неяк інакш. Сваю мару я паспяхова данесла да адзінаццатага класа.

Для мяне стала прыкладам бабуля, якая ўсё жыццё працавала медсястрой у хірургічным адзяленні. Калі была малая, часта забягала да яе на працу. Я бачыла, што бабуля любіць сваю справу, а пацыенты любяць яе. Шмат разоў бабуля прыносіла з працы шакаладкі, цукеркі… Канешне, гэта адклалася ў маёй памяці. У свае 60 гадоў мая бабуля заставалася актыўнай, энэргічнай і заўсёды ўсміхалася: што дома, што на працы.

Мне таксама хацелася быць такой, як яна. Уяўлялася: я ў прыгожым белым халаце і з усмешкай буду лячыць людей, ставіць ім правільныя дыягназы ці нават ратаваць іх жыццё. Мне захацелася, каб і на маёй працы мяне гэтак жа любілі, паважалі. Я паверыла ў прыгожую карцінку, не думаючы пра існаванне цяжкасцей, праблем, звязаных з прафесіяй. Гэта зараз я разумею, што мая мара склалася з ілюзій.

Больш рэальная падставы стаць урачом мне прапаноўвалі бацькі і сябры. Маўляў, ўрачом быць вельмі прыстыжна, матывавалі добрым заробкам. Тады усёй сям’ёй мы супыніліся на фармацыі. На самой справе я нічога не чакала ад навучання. Перад вачыма была толькі адна ідэя – паступіць.

 

Кацярына Ярашэвіч
Матэрыял цалкам чытайце ў вераснёўскім нумары «Бярозкі»

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *