Пераадолець страхі і знайсці сябра — гэта (не) фантастыка
Гэта гісторыя падобна да казкі. Але ж усе мы любім час ад часу пагрузіцца ў неверагодны сюжэт, за якім цікава назіраць. Нават калі ён падаецца нерэальным, нават калі такога не можа быць на самай справе.
Прапануем вам такога кшталту гісторыю. Пра тое, як пераадолець страхі, знайсці сапраўдных сяброў і зразумець, што сябраваць заўжды лепш, чым ваяваць, нам расказала Міра — дзяўчына, якая памірыла Месяц і Зямлю.
— Чаму цябе зацікавіла тэма міжпланетных стасункаў?
— Мае бацькі працуюць на касмічнай станцыі ў нашым горадзе, таму з дзяцінства я была ў гэтай атмасферы. Я заўсёды любіла прыходзіць туды і даведвацца штосьці, нават дапамагаць. Дарэчы, нядаўна здала на правы на кіраванне ракетай.
Бацькі даволі часта бралі мяне з сабой у падарожжы на розныя планеты. Часам атрымоўвалася наведаць некалькі планет цягам адной прыгоды. Месяц чамусьці заўсёды абміналі. Я гэтага не разумела, бо было б вельмі зручна адпачываць там паміж пералётамі. Але бацькі не хацелі тлумачыць мне малой, чаму там нельга спыняцца.
— Чаму ты паляцела на Месяц?
— З дзяцінства я пісала вершы. На дзясятым дні нараджэння бацькі папрасілі прачытаць верш гасцям. Гэта быў мой першы выступ не перад сям’ёй. І я так расхвалявалася, што забыла ўласны верш! З таго часу я ніколі не чытала свае творы на публіцы. Ды і любых стасункаў жыўцом стала баяцца. Выйсцем з адзіноты стаў “Фіндар” — сацсетка для пошуку сяброў. Там знайшла профіль Фрыды: на фота яна выступала на сцэне. І я падумала, што, магчыма, яна дапаможа мне пераадолець даўні страх.
Яна дадала мяне ў сябры з паведамленнем: “О, класны верш на старонцы! Твой?”. Так і пасябравалі. Наша сяброўства доўжылася каля года, мы скамунікоўваліся амаль кожны дзень, размаўляючы пра ўсё на свеце. Паступова я пачала задумвацца, чаму толькі я сябрую з дзяўчынай з Месяца — мае аднакласнікі так не рабілі. Але адказу знайсці не магла.
Аднойчы Фрыда не выйшла на сувязь. Я не магла датэлефанавацца ёй некалькі тыдняў, хвалявалася, а потым прыйшла думка: “Палячу да яе!”.
— Якім чынам ты хацела дабрацца да Месяца?
— Да Месяца ляцець было зусім недалёка, таму я разлічвала, што хутка знайду сяброўку і вярнуся на Зямлю. Канешне, адной справіцца з ракетай цяжка. На той момант я толькі пайшла ў школу кіравання ракетамі, і ні разу не лётала самастойна. Былі моманты, калі трэба было моцна канцэнтравацца і напружвацца, каб ні пра што не забыцца, усё паспець. Бо сапраўды я ляцела адна першы раз. Але праз тое, што палёты на Месяц забаронены, я не хацела камусьці казаць пра пункт назначэння.
— Як адрэагавалі на тваё з’яўленне жыхары Месяца?
— Ой, гэта было дзіўна! Мая ракета прызямляецца на касмічнай станцыі Месяца, я бачу, што да мяне ідуць людзі. Стаю, скаваная страхам, але праносіцца думка, што, мабыць, мне дапамогуць знайсці сяброўку. Выходжу з ракеты — мяне тут жа хапаюць. Я спрабую растлумачыць, навошта я прыляцела, кажу, што не маю дрэнных намераў, але мяне не слухаюць вядуць у астрог.
Я не адразу ўсвядоміла, што мая свабода абмежавана. Спачатку мяне больш пужала, што я не паспею ў час вярнуць ракету, узятую ў бацькоў, на станцыю і не сустрэнуся з Фрыдай. Да таго ж, я чакала, што траплю ў астрог, дзе вакол будуць адны жыхары Месяца, якія заўсёды ставяцца да зямлян варожа. Але апынулася ў камеры са старым Вардзі. Ён моцна падтрымліваў мяне цягам зняволення.
Вардзі распавёў, што раней, у час яго маладосці, стасункі паміж Зямлёю і Месяцам былі вельмі цёплыя, бо іх кіраўнікі сябравалі. На Зямлі галоўным быў Гудзі, а на Месяцы – Вардзі. Месячнаму кіраўніку час ад часу дапамагаў яго малодшы брат Снор. Аднойчы, калі на Месяцы было свята, на якое прыехаў і Гудзі, са святыні быў скрадзены месячны камень. Ён надаваў жыхарам Луны жыццёвую сілу і энергію. Ужо з часам Вардзі дадумаўся, што Гудзі не краў камень. Усё гэта было інсцэнавана малодшым братам, каб развязаць паміж сябрамі вайну, а самому ціхенька падкупіць людзей і захапіць трон. У Снора гэта атрымалася. Народу ён сказаў, што Вардзі забілі зямляне, а сам пасадзіў старэйшага брата ў астрог. А камень схаваў у воку ўласнай статуі на галоўнай плошчы.
— Як ты вызвалілася з астрогу?
— Як толькі Вардзі распавёў мне гісторыю, я вырашыла дзейнічаць. Пагрукала ў дзверы. Вардзі хацеў мяне спыніць, але не паспеў. Да мяне падышоў ахоўнік. Я пераказала яму гісторыю Вардзі і сваю. Спрабавала ўпэўніць, што мне неабходна знайсці сяброўку і з ёй разам вярнуць месячны камень. Ён, канечне, мне не паверыў. Стаў зачыняць дзверы. Але я стала ў праходзе, не даючы іх зачыніць. Калі ахоўнік хацеў запіхнуць мяне назад у камеру, у мяне з капелюша выпаў тэлефон, які я паспела схаваць, калі мяне затрымлівалі. Вартаўнік падняў тэлефон, хацеў аднесці яго на пост, дзе ляжалі ўсе тэлефоны затрыманых. Але ж ён разблакіраваў яго і пачаў усміхацца. Мабыць, заўважыў, што ў маім тэлефоне ёсць дзве сім-карты: зямная і месячная. Сказаў: “Дзякуй! Упершыню за 30 гадоў я змагу паразмаўляць з сябрам з Зямлі”, схаваў тэлефон у кішэню, і паказаў мне чорны ход з астрога.
— Якім чынам ты знайшла Фрыду?
— Я ведала, што яна жыве, як і я, каля касмічнай станцыі. Знайсці яе было нескладана: вежы касмадрома бачна з любой кропкі горада. Я вельмі хвалявалася, што мяне схопяць і вернуць у астрог, таму ішла дварамі. На шлях кіламетры на два сышло некалькі гадзін, і, калі я дабралася да станцыі, ужо сцямнела.. Пакуль я шла, два разы да мяне звярнуліся. Першы раз, гэта быў мужчына, які прасіў грошай. Добра, што мне хапіла розуму не даць яму свае, бо валюта ў Зямлі і Месяца розная. Другі раз, да мяне звярнуліся паліцэйскія. Пакуль яны шлі, мне здавалася, што маё сэрца выпрыгне з грудзей. Адразу ў галаве пачалі ўяўляцца карціны з астрогу, а потым і жорсткае пакаранне. Мне пашчасціла, у мяне проста запыталіся, які зараз час. Я ўсё далей адыходзіла ад цэнтру горада, набліжаючыся да станцыі. Пад покрывам цемры мне стала крышку спакайней, і я проста пагрукала ў браму, спадзяючыся, калі што, паспець схавацца ў кустах. Я не ведала, што ў Фрыды быў сабака. Праблема была і ў тым, што ён быў адвязаны! На шум брамкі ён падбег да мяне і пачаў брахаць. Я спужалася і завіскатала. Адразу ж да брамы прыбегла Фрыда. Адцягнуўшы ад мяне сабаку, спалоханным голасам яна запыталася: «Хто тут?» І, супакоіўшыся ад таго, што мне нічога не пагражае, я гучна сказала: «Міра!»
— Як Фрыда адрэагавала на тваё з’яўленне?
— Сустрэча пачалася з крэпкіх абдымкаў. Яны былі мокрымі (смяецца). Фрыда была ўся ў слязах, бо чытала ў навінах, што мяне затрымалі, і была ўпэўнена, што зараз мяне катуюць у астрогу. Я ж прамокла, пакуль хавалася ў кустах каля брамы.
— Як Фрыда паставілася да тваёй ідэі наладзіць стасункі паміж Месцам і Зямлёй?
— Яна паабяцала дапамагчы мне прыдумаць план, як вярнуць уладу Вардзі, калі я буду вельмі асцярожнай. Толькі нас абедзьвюх затрымалі раней. Мяне — як ворага, Фрыду — як “здрадніцу”. Мяне вянулі ў камеру да Вардзі.
— Што ты адчувала ў гэты момант?
— Я была ўпэўнена, што гэта канец. Вардзі распавёў, што, як звычайна ў такіх выпадках, Фрыду мусяць адправіць на планету без вады і ежы. Я была ў поўным адчаі: хацелася літаральна біць сябе кулакамі, ірваць на сабе валасы і рыдаць бясконца. Уявіце: толькі што са мной побач упершыню ў жыцці была сяброўка, гатовая мяне падтрымаць, а зараз яна можа памерці, і я буду ў гэтым вінаватая. Да таго ж, мяне мусілі выслаць назад на Зямлю, каб я не прымушала “здраджваць” — так яны казалі пра сяброўства жыхара Месяца з зямлянінам — іншых грамадзян.
— Як ты выбралася?
– Вардзі паказаў мне лаз. Ён пачаў рыць яго калісь даўно. Але яго сілы скончыліся раней, чым стары паспеў дакапаць. І мне прыйшлося самой яго дарабіваць. На мае пытанне: «Вардзі, а што ж ты адразу мне яго не паказаў?» ён адказаў, што я так хутка прыняла рашэнне, дамовілася з ахоўнікам, што ён проста не паспеў мне штосьці сказаць. Эх… Каб была крыху разумнейшай ды больш разважлівай, тэлефон бы маім застаўся.
– Што ты рабіла, калі выбралася з астрогу?
— Папрасіла ў мінака тэлефон, каб зайсці ў “Фіндар” і даведацца, дзе Фрыда. Але яму на тэлефон якраз прыйшло паведамленне-навіна: на галоўнай плошчы судзяць здрадніцу. І я пайшла туды.
Прыходжу — на плошчы тлум і натоўп — не прабіцца. Каб зразумець, што адбываецца, я залезла на самую высокую статую пасярод плошчы. Чую: “Прысуд здрадніцы — высылка на планету без ежы і вады”.
Адзіным рашэннем для мяне стала тое, чаго я заўсёды так моцна баялася. У роце адразу ўсе перасохла, далоні сталі вільготныя, а ногі пачалі трэсціся. Што супакойвала – з ружжом на мяне ніхто адразу не пабяжыць, бо сама я не была ўзброена.
Часу прыдумваць і распавядаць доўгія і прыгожыя прамовы ў мяне не было, таму я проста засвісцела, каб на мяне звярнулі ўвагу, і расказала гісторыю Вардзі.
– Як на тваю прамову адрэгавалі жыхары Месяца?
– Я вырашыла, што правільна будзе, калі паліць усю праўду адразу ў лоб, але гэта было памылкай. На маю прамову пра тое, што Зямля ні ў чым не вінавата, а карані вайны растуць тут, на Месяцы, народ адрэагаваў агрэсіўна. Тады я спалохалася, што ўсё сапсую. Шукаючы падтрымку вачамі, я знайшла Фрыду. Тая спакойна глянула на мяне і кіўнула, маўляў, усё будзе добра. Я супакоілася і стала казаць, што ўвесь час людзі Месяца цяжка хварэлі, таму што энергію камня наўмысна кароль Снор выкарыстоўваў толькі на сябе.
— Няўжо Снор проста слухаў цябе?
— Не, кароль пачаў увіліваць, крычаў, што я ўсё прыдумляю. Тады я проста залезла вышэй на статую і з вока дастала месячны камень. Сказала, што шмат часу народ думаў, што камень недзе на Зямлі, а на самой справе, знаходзіўся тут, на радзіме. Толькі тады жыхары зразумелі, што ўвесь гэты час іх кароль іх падманваў, і ўся гэта вайна была бессэнсоўная.
— Як ты вярнулася з Месяца на Зямлю?
— Калі Вардзі вярнуў уладу, ён аправіўся на Зямлю памірыцца з Гудзі і павёз з сабой усіх палонных зямлян. Мяне ў тым ліку. Пакуль мы разам сядзелі ў астрогу, ён пачаў ставіцца да мяне амаль што як да дачкі. Таму на працягу ўсяго шляху дадому я ляцела з ім у адной каюце. Ён вельмі хваляваўся перад сустрэчай з сябрам, і я прапанавала пайсці разам з ім. Вардзі згадзіўся.
Толькі сустрэліся мы з Гудзі Другім — сынам яго сябра, які заняў трон пасля смерці бацькі літаральна тыдзень таму. Мне было вельмі балюча бачыць слёзы Вардзі. Дагэтуль ён заўсёды трымаўся моцна. Я абняла старога, і той хутка ўзяў сябе ў рукі.
Пасля Вардзі распавёў тую самую гісторыю кіраўніку Зямлі. І той, носячы жалобу па бацьку, проста не мог не паверыць ягонаму даўняму сябру. Тым больш на сцяне залы, дзе мы былі, я заўважыла старыя сумесныя фота Вардзі і Гудзі Першага.
Мабыць, агульнае гора падштурхнула Вардзі і Гудзі Малодшага падпісаць мірную дамову, а пасля і разам аднавіць мост паміж Зямлёй і Месяцам.
Анастасія Правальская, Кацярына Ярашэвіч, Паліна Забела