«Моладзь анлайн: лічбавы асяродак будучага»

Гэта адна са шматлікіх секцый на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі: у ёй плануюць узяць удзел каля 80 чалавек.

Як паведамілі арганізатары, 29 чэрвеня ў першы дзень работы форума, расійскія ўдзельнікі збяруцца ў Савеце Федэрацыі, беларускія — у дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Мадэратарам з Масквы будзе выступаць першы намеснік старшыні Камітэта

Савета Федэрацыі па сацыяльнай палітыцы Аляксандр Варфаламееў, з Мінска — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Андрэй Іванец.

Спікерамі з беларускага боку выступяць Дзмітрый Варанюк — член профільнай камісіі Савета Рэспублікі, сакратар ЦК БРСМ, Вадзім Гігін — дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, Таццяна Шэндзік — намеснік дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў, Андрэй Крывашэеў — старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў, палітычны аглядальнік Белтэлерадыёкампаніі ды іншыя.

Як расказалі ў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці, у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў секцыі будуць пытанні актывізацыі дзейнасці маладзёжных арганізацый і маладзёжных лідараў па правядзенні сустрэч, абмеркаванняў, абмене вопытам і практыкай вядзення дыялогаў, накіраваных на эфектыўнае інфармацыйнае забеспячэнне маладзёжнай палітыкі.

Абмяркуюць удзельнікі і ўдзел моладзі ў віртуальнай інфармацыйнай прасторы для павышэння ўзроўню інфармаванасці маладых людзей аб грамадска-палітычных, сацыяльных, эканамічных, культурных дасягненняў з мэтай разбурэння сфарміраваных стэрэатыпаў і прадузятасці.

Сярод актуальных тэм на парадку дня акрамя іншага — развіццё новых формаў дыялога і супрацоўніцтва паміж маладымі людзьмі, якія прадстаўляюць розныя прафесійныя і сацыяльныя інтарэсы, а таксама значнасць сумеснай распрацоўкі інфармацыйнай палітыкі, накіраванай на фарміраванне ў моладзі ўстойлівых матывацыйных асноў добрасуседства дзвюх краін.

Удзельнікі пазнаёмяць адно аднаго з ажыццяўленнем канкрэтных сумесных праектаў, якія садзейнічаюць рэалізацыі інавацыйнага навуковага, тэхнічнага, творчага патэнцыялу моладзі. Не застанецца па-за ўвагай спікераў і развіццё маладзёжнага парламентарызма, маладзёжнага самакіравання, умацаванне кантактаў і дзелавых сувязяў паміж маладзёжнымі арганізацыямі і аб’яднаннямі дзвюх краін.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *