Пра цёплыя кнігі ды халодную гульню на лета — у «Бярозцы» №7
Лета заўсёды асацыюецца з падарожжамі, прыгодамі і незвычайнымі гісторыямі. Калі нічога з вышэйпералічанага ў вас па нейкіх абставінах не знайшлося, у «Бярозцы» №7 мы прапануем шэраг кніг, якія дакладна кампенсуюць недахоп яркіх эмоцый у рэальным жыцці. Ад беларускай класікі да замежных фэнтэзі, якія выйшлі ў свет зусім нядаўна, — адным словам, вы дакладна знойдзеце нешта на свой густ.
Гэты ліпень здзівіў усіх спёкай, ад якой літаральна не было куды схавацца! Калі вы таксама не любіце высокія тэмпературы, Паліна Каралева на старонках «Бярозкі» прапануе добры варыянт. Снежныя пейзажы гульні “The long dark”, канешне, не зробяць рэальную тэмпературу ніжэй на колькі градусаў, але зробяць падарунак вашым вачам сваёй эстэтычнасцю і прадуманасцю. Праверым?