Навошта чытаць снежаньскую «Бярозку»?

Апошні выпуск «Бярозкі» 2021 варта прачытаць, бо ў ім:
?матывацыйная гісторыя поспеху і парады, як развівацца ў тэатральнай сферы (ну а раптам сярод вас ёсць каралі і каралевы драмы, прычым у добрым сэнсе?);
?чэк-ліст для падняцця навагодняга настрою;
?парады, як правесці наступны год максімальна эфектыўна, і пры гэтым у асалоду (гэта магчыма!);
? спіс камп’ютарных гульняў з навагодняй атмасферай — вы дакладна ведаеце не ўсе з іх, а калі ведаеце, здымаем з галавы ў павазе чырвоны капялюш Санты;
?калі вам раптам увесь гэты джынгл бэлс абрыдлы, адшукайце рубрыку «Праектар»: там зусім не навагодняя кінапарада, але вам жа якраз гэта й трэба! спадзяемся, час, праведзены за праглядам кінастужкі, вам спадабаецца;
?… але калі раптам джынгл бэлс знянацку трэба будзе тэрмінова падняць, вы таксама знойдзеце сродак для сваіх мэт у нашым часопісе. Прынамсі, падборка навагодніх (нетрывіяльных!) мульцікаў павінна вам дапамагчы;
?стаміліся вочы ад прагляду ўсяго гэтага? Займіце рукі! Натхненне шукайце ў артыкуле пра дзяўчыну, якая сваімі рукамі вяжа цацкі. З якой мэтай — гэта сакрэт, таму…

чакайце, чытайце, натхняйцеся!
І дзяліцеся з намі ўражаннямі. ❤

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *