Бярозка: апошнія навіны

Вітаем, дарагія чытачы!

Спадзяемся, што ў новы год вы ідзяце разам з намі!

Мы ў рэдакцыі вызначыліся з планамі на год, але гэта пакуль сакрэт. Але з ахвотай дзелімся з вамі планамі на наступны тыдзень: раптам вы захочаце далучыцца да нас?

1.     18 студзеня нашу рэдакцыю запрасілі на ўрачыстую цырымонію, на якой будуць узнагароджаны пераможцы літаратурнага конкуру “Беларускі салавей”! Мы выступалі інфармацыйнымі партнёрамі, а таксама былі ў журы і вылучылі намінанта, які атрымае прыз ад часопіса “Бярозка”. Ужо не церпіцца падараваць дзяўчыне прыз, — спадзяемся, ёй ён будзе даспадобы!

2.     22 студзеня мы з нашымі чытачамі пойдзем на радыё, каб запісаць чарговы выпуск праграмы “Чытачкі клуб”! Нагадаем, што ў мінулы раз мы абмяркоўвалі пераклад на беларускую мову “Гары Потэра”, а што будзе ў наступным выпуску – таямніца! Але калі вы маеце жаданне прыняць удзел, шчыра запрашаем: далучыцца пакуль яшчэ не позна!

3.     Наш першы выпуск ужо амаль гатовы, і зусім хутка паляціць у тыпаграфію… Не ўяўляеце, колькі там цікавых артыкулаў, колькі вашых твораў! Зрэшты, як заўсёды, але нам, аўтарам, усё адно падаецца, што кожны выпуск – унікальны і непаўторны!

Спадзяемся, што вам ён таксама будзе даспадобы!

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *