МАЙСТАР-КЛАС

Гісторыя не вучыць  вывучаюць яе

Ігар Марзалюк- беларускі гісторык і археолаг, палітык. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2019), доктар гістарычных навук (2003), прафесар.

Менавіта да яго мы звярнуліся з просьбай патлумачыць, якім чынам можна у наш няпросты час перапрашыўкімногіх сакраментальных паняццяў  не хлусіць, не перакручваць факты і звесткі аб тых ці іншых падзеях і зявах. Тым больш што Ігар Аляксандравіч не аднойчы выступаў у розных СМІ з даволі рэзкімі ацэнкамі спробаў фальсіфікацыі нашай гісторыі.

Калі мы гаворым пра гісторыю, то насамрэч трэбаразумець,  што гэта навука со строгім паняційным апаратам, з метадалагіяй, крытыкай крыніц, са сваім асаблівым інструментарыем, со сваёй гістарычнай лабараторыяй. Ясна, што мара колішняга нямецкага гісторыка Леапольда фон Ранке, які распрацаваў метадалогію сучаснай гістарыяграфіі, заснаваную на архіўных крыніцах, на імкненні да гістарызму і ўвёў у акадэмічную практыку гістарычныя семінары, да канца нездзяйсняльная, таму што гісторык, вывучаючы мінулыя абекты, пазнае субектаў, людзей мінулага. Таму важнейшае, што неабходна  мы павінны разумець, з кім мы маем справу. Мы не павінны накідваць сваё разуменне на нашых продкаў. Мы павінны не толькі разумець іх матывацыю, іх учынкі, іх паводзіны, іх ментальнасць, але і разумець, што рухала ім пры прыняцці таго ці іншага рашэння. Дапусцім, калі мы гаворым пра Сярэднявечча  там агромную ролю іграла рэлігія, у такім абёме, што нам і не сніўся. Маса момантаў такіх ёсць. У любым выпадку гісторык не павінен хлусіць. Спасылкі на крыніцу  гэта самае малое прызнанне ў сумленнасці. Разам з тым, акрамя акадэмічнай навуковай дысцыпліны, існуе падручнік па гісторыі. Любы такі падручнік у любой краіне  гэта катэхізыс нацыі, гэта форма адказу на фундаментальныя пытанні чалавека  адкуль ён, і чаму ён такі, як ён ёсць. Адкуль паўстаў ён і тыя інстытуты, якія ён успрымае роднымі, тую дзяржаву, якую ён успрымае роднай, чаму ён такі, а не іншы. І гэта другоефундаментальнае пытанне — адкуль мы? Чаму мы такія? І трэцяе  як нам будаваць стратэгію будучыні?

Працяг чытайце ў новым нумары. 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *