Гістарычная памяць: разважанні

Што такое гістарычная памяць? Калі разглядаць яе як паняцце, то гэта сукупнасць ведаў, меркаванняў, адзнак, перакананняў і ўяўленняў аб падзеях, з’явах і працэсах мінулага. Але апроч гэтага гістарычная памяць – гэтае разуменне адкуль з’явіліся тыя ці іншыя рэчы, да прыкладу – чаму ў Мінску такая разнастайнасць архітэктурных стыляў? Своечасова Вялікай Айчыннай вайны горад быў моцна «пакалечаны» і яго зноўку адбудоўвалі, падчас будаўніцтва выкарыстоўваўся папулярны ў той час «сталінскі ампір», пазней сталі ўзводзіць дамы ў стылі функцыяналізму, самы яркі і вядомы прыклад — «хрушчоўкі». Але не ўсе будынкі былі разбураны, у Беларусі шмат архітэктурных помнікаў у стылі класіцызму, барока, эклектыкі, мадэрна. Такое змешванне стыляў дасавецкага перыяду адбылося з-за кансерватыўнасці ў адносінах да беларускай культуры, на архітэктуру ў той час паўплывалі старажытнарускія і заходнееўрапейскія традыцыі.

Гісторыя прасочваецца ва ўсім, у архітэктуры, назвах вуліц, якія названы ў памяць аб вялікіх людзях мінулага, шматлікіх помніках і музеях. Гісторыя можа растлумачыць чаму пры такім доўгім існаванні беларускай мовы на ёй было напісана так мала. І памяць пра падзеі таго часу, пра людзей, што змагаліся за беларускую культуру, яе адраджэнне — гэта тое, што прымушае ганарыцца сваім народам і культурай, бо калі за яе змагаліся, значыць яна таго варта.

Многія лічаць, што гісторыя сумная, поўная дат і не цікавых падзей, але гэта не зусім дакладна, усё залежыць ад таго, як яе расказваць. Гісторыя — гэта фармаванне таго, што ў нас ёсць цяпер, гэта вялікія кіраўнікі і вялікія бунтаўшчыкі-рэвалюцыянеры, гэта падзеі, што не здаюцца рэальнымі, гэта міфы пра казачныя істоты, праз якія можна ўбачыць як раней жылі і пра што думалі, што хвалявала людзей , якія жылі так даўно.

І хаця кожны вольны выбіраць, але значна цікавей жыць ведаючы, што было раней і бачыць вынікі дзеянняў людзей з мінулага ў сучаснасці, ведаць як усё гэта было пабудавана, створана і адроджана.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *