Анонс шостага выпуска

Новы выпуск ужо ў продажы і ў паштовых скрынях! Калі ён яшчэ не ў вашых руках, натхняем на сустрэчу з цікавосткамі шостага нумару, з якога вы даведаецеся:

— пра асаблівасці містычнага палявання на ведзьмаў, чараўніц у Беларусі;

— пра культурныя, архітэктурныя і гістарычныя адметнасці Гродна – горада, у якім мусіць пабываць кожны жыхар нашай Радзімы;

— пра мультфільм «Дзед», зняты на «Беларусьфільме» па матывах беларускіх народных казак, і пра мультфільм «Я чырванею» ад студыі Pixar;

 — пра самыя цікавыя культурныя падзеі сталіцы і рэгіёнаў у ліпені ў рубрыцы «Культурная хроніка»;

— пра выбітнага музычнага генія, Нікола Паганіні: ці праўда ён за свій талент аддаў душу д’яюлу?

— пра сакрэты поспехаў гульцоў інтэлектуальных гульняў у рубрыцы «Гісторыя поспеху»;

— а таксама пазнаёміцеся з творчасцю равеснікаў у рубрыцы «Заяўка на Парнас».

Адным словам, чытайце і падпісвайцеся, каб натхняцца на неверагодна цікавыя канікулы!

 

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *