Анонс сёмага нумара
Чарговы выпуск часопіса «Бярозка» прысвечаны такой з’яве як кіберпанк. Чым ён характарызуецца? Выкарыстаннем высокіх тэхналогій, механізаваннем чалавечага арганізма. Што кіберпанк адлюстроўвае? Заняпад чалавечай культуры на фоне тэхналагічнага прагрэсу. Зацікавіліся? Значыць чакаем новы нумар, які даволі хутка пабачыць свет.
Пра што ж раскажа ліпеньская «Бярозка»?
— Пра тое, што трапляе ў аб’ектыў кіберфатографа.
— Пра тое, чаму абявязкова трэба паглядзець беларускі анімацыйны мультсерыял «Тошка і яго сябры».
— Пра тое, хто стварает кіберпанк-персанажаў.
— Пра тое, наколькі важнае месца ў кіберпанк-культуры займае музыка.
— Пра тое, чаму ілюстраваную публіцыстыку можна называць класікай.
— Пра тое, як анімэ натхняе на стварэнне твораў у жанры кіберпанка.
— Пра тое, якім маршрутам праехалі школьнікі Беларусі і Расіі ў «Цягніку памяці».
— Пра тое, як студэнтка БДУ папулярызуе спадчыну вядомага мастака.
Словам, падпісвайцеся і з асалодай чытайце, каб адчыняць перад сабой новыя накірункі.