Беларускія пісьменнікі прыйдуць да школьнікаў
Размова ішла пра арганізацыю пісьменніцкіх сустрэч ва ўстановах адукацыі, найперш — у агульнадукацыйных школах. Аляксандр Карлюкевіч папрасіў Саюз пісьменнікаў Беларусі і болей шырока інфармаваць школы краіны пра сучасную літаратуру, пра тыя творчыя здабыткі літаратараў, якімі характарызуецца апошні час. Дамоўлена, што будзе падрыхтавана спецыяльнае інфармацыйнае выданне з гэтай мэтай, у якім будуць змешчаны звесткі пра навінкі кнігавыдання, падрабязныя анатацыі на творы сучасных беларускіх аўтараў.
На сустрэчы адзначалася, што пашырэння патрабуюць і пытаннні развіцця літаратурна-мастацкай крытыкі, звароту да разгляду твораў сучаснай літаратуры дасведчанымі літаратуразнаўцамі, акадэмічнымі і ўніверсітэцкімі вучонымі.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
