Клікбэйты Віцебска

Перад тым, як паехаць у нейкае новае месца, я заўсёды гляжду, што цікавае там можна пабачыць. Плануючы першую вандроўку ў Віцебск, я таксама зрабіла сваё міні-даследванне горада праз інтэрнэт, каб упэўніцца, што месца варта наведаць. І ўяўляеце: нішто так не інтрыгуе і не натхняе на вандроўку, як смешныя і яскравыя каментары пра славутасці горада на інтэрнэт-парталах. Вашай увазе падборка клікбэйтаў, якія можна было б выкарыстоўваць, каб прыцягнуць увагу турыстаў. Віцябляне, а вы перад чытаннем кожнага новага абзаца спрабуйце адгадаць па назве, пра што пойдзе гутарка.

НАМОЛЕНАЕ МЕСЦА. ПРЫГОЖА, ДЛЯ ДУШЫ. Я ВЫБРАЎ ГЭТЫ ХРАМ. ВІЗІТНАЯ КАРТКА ВІЦЕБСКА

 У гістарычным цэнтры Віцебска над Заходняй Дзвіной узвышаецца велічны і складны Свята-Успенскі сабор. Археолагі мяркуюць, што на гэтым месцы даўным-даўно, яшчэ ў XII стагоддзі, знаходзілася паганскае капішча. Само ўзвышэнне жыхары называлі Лысай гарой. А як вядома, Лысая гара — фальклорны тэрмін, які азначае месца збору вядзьмарак на шабаш. Да таго ж падчас раскопак тут былі знойдзены рытуальныя прадметы: сякера з магічнымі знакамі і астрагал.

За час свайго доўгага існавання царкву не раз спальвалі і аднаўлялі. Французы ладзілі ў яе сценах лазарэт, у выніку чаго пасля 1812 года зніклі многія храмавыя рэліквіі. Рэвалюцыйнае ліхалецце таксама не абышло бокам святое месца: Месца у 1917 годзе храм быў зачынены. А ў 1936 годзе ўнікальнае збудаванне ўзарвалі, але напачатку XXI стагоддзя храм адрэстаўравалі. Зараз у ім усталяваны самы вялікі звон, які існуе ў Беларусі, вагой у 5 200 кілаграм! Акрамя таго, існуе легенда, што пад саборам ёсць падземны тунэль вялікіх памераў: дарослы чалавек можа прайсці па ім не згінаючыся. Выкарыстоўвалі яго, хутчэй за ўсё, для прачысткі дрэнажнай сістэмы, але хто ведае, якія таямніцы захоўваюць у сабе гэтыя лабірынты…

ЦУД… БЕЛАКАМЕННАЯ ПРЫГАЖУНЯ. ПЕРЛІНА ВІЦЕБСКАГА БАРОКА

На скрыжаванні двух турыстычных маршрутаў (вуліцы Талстога і вуліцы Суворава) змясцілася Свята-Узнясенская царква. Існуе легенда, што Напалеон Банапарт летам 1812 года быў так агаломшаны яе прыгажосцю, што не стаў апаганьваць і раскрадаць праваслаўную святыню. Храм арыгінальны сваімі купаламі: пад прамянямі вечаровага сонца над імі з’яўляецца залаты арэол. У агульным будынак выкананы ў стылі віленскага барока, якому ўласцівы вытанчаныя формы ліній і багатыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні вонкавых і ўнутраных фасадаў.

 

ФОТА З ГАЛУБАМІ — МАСТХЭВ. ГОРАД ПАД ПАДЭШВАЙ

У 1597 годзе кароль Польшчы і Швецыі, вялікі князь літоўскі Жыгімонт III Ваза падарыў жыхарам Віцебска магдэбургскае права. Паводле гэтага права ў горадзе быў створаны выбарны орган самакіравання — магістрат. Для пасяджэнняў магістрата на Рынкавай плошчы (якая пазней стала называцца Ратушнай), у Узгорскім замку, была пабудавана першапачатковая драўляная ратуша — сімвал свабоды і самакіравання. Ратуша зведала шмат метамарфоз перад тым, як на гэтым месцы ў 1775 быў узведзены цагляны будынак, які захаваўся амаль у першапачатковым выглядзе да нашых дзён. Былі часы, калі Ратуша служыла пастом назірання для пажарных, таму многія мясцовыя называюць яе Каланчой.

Зараз у гэтым гістарычным будынку змяшчаецца краязнаўчы музей. Асаблівай увагі заслугоўваюць залы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, халоднай і агнястрэльнай зброі, гісторыі старажытнага Віцебска, фатаграфіі. На самым версе Ратушы ёсць назіральная пляцоўка, адкуль адкрываецца панарама Заходняй Дзвіны і выгляд на разнапёрую пабудову горада. Працуе гэты атракцыён у цёплае надвор’е з мая па верасень. Ведаеце, што агульнага ў Віцебскай Ратушы і Плошчы Сан-Марка ў Венецыі? У гэтых месцах заўсёды шмат галубоў! Таму самыя заўзятыя галубятнікі не страчваюць магчымасці зрабіць сэлфі з птушкамі.

ПАШЫРАЕМ КРУГАГЛЯД! ЦІКАВА БУДЗЕ ТЫМ, ХТО РАЗБІРАЕЦЦА Ў СУЧАСНЫМ МАСТАЦТВЕ АБО ПАКЛАНЯЕЦЦА ЯМУ…

Арт-прастора на Талстога, 7 — гэта месца асаблівага роду крэатыўнасці і творчай бесшабашнасці, якое стала прытулкам нефармальных нашчадкаў Шагала, Малевіча і Лісіцкага. Тут і інсталяцыі са смецця, знойдзенага на дне Заходняй Дзвіны, і пластылінавыя голавы гоблінаў, і далікатныя пейзажы Віцебска. Кантраст на кантрасце, але дзе, калі не тут, адчуць свабоду мастацтва і самавыяўлення? Больш за ўсё мне запомніўся выставачны фотапраект Ігара Гусакова. Ён ужо 20 гадоў здымае Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску. Усе здымкі неверагодна дынамічныя, кожнае па, мах 11 12 рукой або нагой, падтрымка выказваюць эмоцыю, якую глядач адчувае нават праз шкло фотарамкі.

ЕЎРАПЕЙСКАЯ ГОТЫКА. АЦАЛЕЎ, КАЛІ ЎСЁ ВАКОЛ БЫЛО Ў РУІНАХ

Працяг чытайце на старонках «Бярозкі»!

Лізавета Чарнабаева

Набыць электронны часопіс

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *