Ліпеньская раніца
Як спявае зранку салавей!
Дождж заснуў з вясёлкаю ў абдымку.
У суквецці ліпавых вачэй
Промень захаваўся на хвілінку.
Патанула буслава гняздо,
Шлюбны вэлюм ліпка прымярае.
Сінь нябес — бяздоннае акно!
Водар гэткі — аж душа спявае!
І заўжды так будзе з году ў год:
Лета ў вандроўку запрашае.
Рос світальных дзіўны карагод
Ліпеньская раніца вітае.
Юліяна Куратчык,
7 «Е» клас, СШ №28 г. Гродна
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры