Анонс 4 нумара!

Успаміны. Алесь Бадак пра свой творчы шлях і часопіс «Бярозка». Алесь Бадак – гэта беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень.


Дайджэст. Жыццё — латарэя, перамагчы ў якой наканавана не кожнаму дзіцяці. Хтосьці нарадзіўся ў за бяспечанай сям’і і мае раскошны пакой на Пятай авеню, а хтосьці вымушаны сталець у трушчобах і вымальваць грошы на ежу і ваду. Такія розныя, складаныя і нават трагічныя лёсы дзяцей адлюстраваны ў фотакнізе «Дзе спяць дзеці». Яе аўтар — Джэймс Молісан, брытанскі фатограф з Кеніі.

Гісторыя поспеху. Спорт заўсёды быў важнай часткай жыцця, а ў апошнія гады стаў нават модным. Зарадка прысутнічае ў буднях кожнага, а для некаторых ператвараецца ў прафесію. А як жа быць з паспяховасцю ў школе, якім чынам распланаваць час? Па адказы мы звярнуліся да дырэктара сярэдняй школы № 120 горада Мінска Дзяніса Вячаслававіча Гардзіюка.

Заяўка на Парнас. Чытайце цудоўныя вясновыя вершы Германа Трацэўскі на старонках “Бярозкі”.

Праектар. Мулан з’яўляецца часткай народных гаворак, і нельга дакладна сказаць, існавала яна ў сапраўдным жыцці ці не. Але такія легенды змаглі не адзін раз узняць хвалю патрыятызму ў пераломныя моманты кітайскай гісторыі. Дык хто ж такая Мулан і ці дакладна мы яе ўяўляем? – вы даведаецеся на старонках нашага часопіса.

Мястэчка. У гэтым нумары вас чакае незвычайны рэпартаж пра краіну вечнага стэпу і магутнага ланцуга гор — Казахстан!

Культурная хроніка. Каб пазнаёміцца з тэхнікамі і пасыламі нашых майстроў, трэба завітаць у Палац мастацтваў. Увесь красавік выставачныя залы знаёмілі з экспазіцыяй «Гледзячы на выгляд». Раскажам пра самыя яскравыя працы і аўтараў.

Літаратурныя старонкі. У гэтай рубрыцы вы можаце пазнаёміцца з літаратурным творам таленавітага беларускага аўтара – Яны Цэглы.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *