«Мы iмкнулiся iсцi ў нагу з часам…»
Свой першы ліст у «Бярозку» я паслаў у 1981 годзе, ужо маючы шмат публікацый у газеце «Піянер Беларусі»: вершы, празаічныя абразкі, лірычныя замалёўкі, нататкі пра школьнае жыццё… Друкаваўся і ў «Зорцы», і ў ляхавіцкай раённай газеце. Здавалася б, з такім «творчым багажом» асабліва няма чаго хвалявацца. Але не: я памятаю сваю нерашучасць, з якой першы раз пісаў у «Бярозку». Ужо тое, што гэта быў часопіс, а не газета, што ў кожным нумары друкаваліся вядомыя пісьменнікі, і, нарэшце, тое, што рэдкалегія гэтаа выдання стракацела імёнамі жывых класікаў, прымушала хвалявацца. І калі пісаў ліст, і — асабліва! — калі атрымаў адказ, падпісаны цудоўным дзіцячым паэтам Міколам Чарняўскім.
А неўзабаве з «Бярозкі» мне сталі прыходзіць не толькі лісты, але і бандэролі з кнігамі, на якіх была пазнака ўсё таго ж Мікалая Мікалаевіча: «Сашу Бадаку за ўдзел у ”Вераску”». Той «Верасок» дапамог шмат каму з пачаткоўцаў адчуць сваю далучанасць да мастацкага слова.
З «Бярозкі» пачыналі свой шлях у літаратуру і Іван Мележ, і Ніл Гілевіч, і Алесь Разанаў, і Яўгенія Янішчыц, і мае равеснікі Алесь Карлюкевіч, Алесь Бельскі, Алена Масла.
Працяг чытайце ў 4 нумары часопіса.
Алесь Бадак, супрацоўнік часопіса «Бярозка» ў 1991-2001 гадах
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры