Памёр журналіст Віктар Карамазаў
У наступным годзе ён адзначыў бы свой 90-гадовы юбілей.
Biктap Карамазаў нapaдзiўcя ў Чэpыкaве Maгiлёўcкaй вoблacцi ў cям’i нacтaўнiкaў. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у раённых газетах Магілёўскай вобласці, абласным выданні «Магілёўская праўда», з 1964 года ў рэспубліканскай газеце «Звязда». Спачатку літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ, далей — загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва.
Таксама працаваў у газеце «ЛіМ», часопісе «Полымя», галоўнай рэдакцыі «Тэлефільма», рэдкалегіі Беларускага тэлебачання.
Тэмы ягоных літаратурных твораў — Вялікая Айчынная вайна (раман «Бежанцы») і лёс беларускай вёскі (хрэстаматыйнае апавяданне «Дзяльба кабанчыка» і аповесць «Дзень Барыса і Глеба»).
Ён вывучаў гісторыю беларускага мастацтва, сябраваў з мастакамі і маляваў сам. Некалькі кніг прысвяціў жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў.