«Заўсёды хацелася больш самастойнасці»

Моладзь распавядае пра досвед падпрацоўкі

Кожны чалавек, каб лічыцца асобнай істотай, павінен прайсці некалькі этапаў. Асноўны з іх — этап сепарацыі, які наступае ў падлеткавым ўзросце. Сепарацыя — гэта  адасабленне. Яна можа пачацца з дробных звычак: зачыняць дзверы ў пакой, ствараць расклад дня, піць ваду па раніцах і г. д. Пазней, пасля 18 гадоў, кожны чалавек уступае ў дарослае жыццё. Але ніхто не можа стаць цалкам незалежным адразу. Знайсці сябе — задача не з лёгкіх. Сепарацыя пачынае кранаць кожную сферу жыцця, сярод іх — фінансавая.

Між тым досвед працы не заўсёды бывае ўдалым. Пачаўшы новае жыццё, не адчуваючы пэўнай ўстойлівасці, юнак ці дзяўчына рызыкуюць расчаравацца ўвогуле ў абраным жыццёвым напрамку: як у людзях, якія побач, так і ў спосабе  зарабляць грошы.

«Бярозка» сабрала гісторыі студэнтаў, якія спрабуюць сябе ў самых розных сферах, каб паказаць, што ў маладым ўзросце мажліва ісці за жаданнямі. Ці балюча сутыкацца з рэальнасцю? Як моладзь робіць першыя крокі ў прафесію?

Рэпетытарства

Надзея знайшла сабе падпрацоўку адразу пасля пераезду ў сталіцу. Дзяўчыне хацелася атрымліваць больш за стыпендыю, каб адчуваць сябе незалежнай і самастойнай. Сярод шматлікіх варыянтаў яна выбрала тое, што прапанаваў сябр. Гэта быў сайт анлайн-рэпетытарства. Надзея вельмі добра ведае рускую мову, прайшла суразмоўе і працуе ў анлайн-адукацыі ўжо год.

— Рэпетытарства — сфера класічная. У той жа час я працую анлайн, таму магу навучаць не выходзячы з дому.  Яшчэ адзін плюс такой  працы — я самастойна складаю свой графік. Але ж ёсць і іншы бок: усё праходзіць праз цэнтр, які забірае палову заробку.

Уразіла, што мяне лічаць спецыялістам, нягледзячы на даволі юны ўзрост. Усе звыкліся, што найлепшыя рэпетытары — гэта пенсіянеры, якія ўсё жыццё працавалі настаўнікамі ў школе. Аднак студэнты-рэпетытары даказваюць адваротнае.

Мадэлінг

Гэты кірунак спецыфічны і падыходзіць не ўсім. Акрамя знешніх рыс і звычайнай мэтанакіраванасці мадэлі патрэбна самаўпэўненасць, каб не баяцца адмоў на кастынгах і абраз з боку заказчыкаў. Для Ганны гэта быў адзіны варыянт, які дзяўчыне быў па душы. Яна расказала падрабязней пра прафесію і яе патрабаванні

 …

Працяг чытайце ў №8 за 2023 год.

 

Занатавала Дар’я Вярэніч

 

 

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

 

Падпісныя індэксы “Бярозкі”:

 

74822 — індывідуальны

 

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

748222 — ведамасны

 

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

 

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *