Мы — «падбярозавікі»!

Атрымалася так, што чарговы герой нашай рубрыкі «Успаміны» Уладзімір Мазго дэбютаваў у «Бярозцы» роўна пяцьдзясят гадоў таму. На сёння з-пад яго пяра выйшлі каля трох дзясяткаў паэтычных і празаічных зборнікаў для дзяцей і дарослых. Расповедам пра свой творчы шлях паэт дзеліцца з нашымі чытачамі.

Вы напісалі багата паэтычных твораў як для дзяцей, так і для дарослых. Для каго ствараецца лягчэй?

Сапраўды, у маім творчым багажы ўжо каля трох дзясяткаў паэтычных кніг для дзяцей і дарослых. Гэта вершы, песні, казкі, загадкі, лірычныя мініяцюры…

Для каго ствараецца лягчэй, дарослых ці дзяцей? Складанае пытанне. Напэўна, гэта залежыць ад творчага настрою. Калі ёсць натхненне — пішацца лёгка, незалежна ад узросту будучых чытачоў.

Калі верыць бібліяграфіі, то першыя зборнікі адрасаваліся чытачам старэйшага ўзросту. А першыя творы напісалі для каго?

Першы зборнік паэзіі «Пад спеў крыніц» (1982 г.) выйшаў, калі мне было 23 гады (дарэчы, менавіта з ім мяне прынялі ў Саюз пісьменнікаў). А першая кніга для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі» (1989 г.) — на мой трыццацігадовы юбілей.

Словы да многіх вядомых песень, якія ўвайшлі ў рэпертуар знакамітых беларускіх выканаўцаў, пісаліся як самастойныя вершы ці пад пэўную мелодыю, па замове?

 

 

Аляксандр Канановіч

Фота з уласнага архіва Уладзіміра Мазго

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

 

Падпісныя індэксы “Бярозкі”:

 

74822 — індывідуальны

 

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

748222 — ведамасны

 

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *