Гістарычнае падарожжа па Клецку
На паўднёвым захадзе Мінскай вобласці, непадалёк ад знакамітага Нясвіжа знаходзіцца яшчэ адзін старажытны горад. Яго звычайна абмінаюць замежныя турысты, і хутчэй за ўсё чытач іншай вобласці Беларусі ніколі там не бываў. Але горад заслугоўвае ўвагі. Як зразумела з назвы артыкула, гутарка пра Клецк, горад невялікі, утульны і з багатай гістарычнай спадчынай. Упершыню ў пісьмовых крыніцах ён згадваецца ў 1127 годзе. У розныя гістарычныя перыяды ўваходзіў у склад Тураўскага княства, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Польскай Рэспублікі і Савецкага Саюза. Сёння я прапаную вам, паважаныя чытачы, пабываць у запаветных месцах Клецка, дакрануцца да яго шматвекавой гісторыі.

Гарадзішча
Безумоўна, пачынаць знаёмства з горадам трэба з таго месца, дзе ён зараджаўся. Рэшткі старажытнага гарадзішча знаходзяцца на паўночна-заходняй ускраіне горада, на натуральным узвышшы на левым беразе ракі Лань каля вуліц Азёрная і Светлая. Гарадзішча складалася з «дзядзінца» і «вакольнага горада». Дзядзінец, або замчышча, займаў прыроднае ўзвышша і меў абрыс кола дыяметрам 80 м. Ён акружаны валам, які дасягае вышыні 1,3—1,5 м.
Ядро сярэднявечных умацаванняў Клецкага замка утвараў насып старажытнага вала, які дасягаў 8 м у шырыню і 2,5—3 м у вышыню. Плошчу замчышча ад асноўнага плато аддзяляў роў шырынёй да 35 м і глыбінёй 6—7,5. Да нашага часу з паўночна-ўсходняга боку захаваліся рэшткі абарончага вала. У 1964, 1966 і 1967 гг. раскопкі гарадзішча праводзіў П. Ф. Лысенка, а ў 1981 г. М. А. Ткачоў. Падчас даследаванняў раскопак знайшлі фрагменты шкляных бранзалетаў, шыферныя прасліцы, зброю, прылады працы і побыту, збожжа, косці свойскіх і дзікіх жывёл. Артэфакты датуюцца ХІ—ХІІІ стст., калі Клецк уваходзіў у склад Тураўскага княства.
Кляштар дамініканцаў
…
А пра кляштар і Свята-Пакроўскую царкву вы зможаце прачытаць у кастрычніцкім нумары!
Максім Сямёнаў
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры
