Новы выпуск «Бярозкі»
Дачакаліся! Адзінаццаты выпуск «Бярозкі» ў продажы!
Вас чакае:
- Інтэрв’ю з Насцяй Краўчанка – спявачкай, удзельніцай Х-Фактара, шоу «Залятай у трэнды». Размаўляем пра сяброў, булінг, новыя песні і раскрываем малавядомыя факты пра дзяўчыну.
- «Галоўнае правіла мастака – нікому не казаць, што ты мастак!» Гутарым з беларускай блогеркай і ілюстратарам Левіяй. Яна раскажа пра таямніцы сваёй працы, дасць парады пачаткоўцам, а яшчэ мы абмяркуем коміксы, серыялы і выставы.
- Старажытныя грэкі вылучылі свае віды кахання. А Паліна Дваранская з ліцэя БДУ вырашыла знайсці іх у нашай літаратуры. Чытайце яе даследаванне ў артыкуле «Сем сцэнарыяў грэчаскага кахання па-беларуску».
- Ад старажытнай Грэцыі пяройдзем да беларускай міфалогіі. На Беларусі ёсць вёска з небанальнай назвай Яя. Як з’явілася гэтая назва і прычым тут цмокі з Кацярынай II – чытайце ў лістападаўскім выпуску «Бярозкі».
А яшчэ ў часопісе вы зможаце прачытаць успаміны беларускага пісьменніка Уладзіміра Мароза пра тое, як творчы калектыў ствараў адзіны беларускамоўны часопіс для падлеткаў!
Чытайце гэтыя і іншыя матэрыялы на старонках лістападаўскага нумара!
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры