Галасы ў галаве: што грае ў тваіх навушніках
Рубрыка: Школа журналістыкі
Колькі гадзін вы праводзіце ў навушніках? Пакуль ідзяце ў школу ці ўнівер, у кожным грамадскім транспарце, у краме. Пералічваць можна да бясконцасці.
Нейрапсіхалогаг Санам Хафіз вывучала, як наш мозг рэагуе на падкасты і музыку. Больш за ўсё музыка ўплывае на нас, калі мы слухаем яе з канкрэтнай мэтай – сфакусавацца або настальгіраваць. Пры праслухоўванні падкастаў часцей арыентуюцца на спажыванне інфармацыі і больш актыўнае слуханне, а ад песні можна ўмоўна «адключыцца» і ўспрымаць проста як шум.
Даследаванні мозгу паказалі, што падкасты прымушаюць нас візуалізаваць інфармацыю, а музыка – запамінаць мелодыю, біт і рытм. Карысць ёсць і ў першым, і ў другім. Падкасты дапамогуць вам лепш канцэнтравацца падчас размовы і не губляць сэнс расповяду. А каб не запавольвацца падчас кардыятрэніроўкі, лепш уключыць плэйліст з падбадзёрлівым попам.
Віка, ілюстратар:
— Падкасты ў маіх навушніках б’юць усе чарты ўжо як гады чатыры. Нават у песнях мне заўсёды крыху больш цікавілі словы, чым мелодыя, а калі ў канцы 10 класа я адкрыла для сябе свет подкастаў, то гэта была любоў з першага погляду. Магу назваць сябе чалавекам прагным на новую інфармацыю, а яшчэ я шмат гуляю. Падкасты – цудоўны дадатак да гэтага.
У самым пачатку ў маю бібліятэку ўваходзілі выпускі пра псіхалогію і паводзіны людзей (напрыклад, «Давай пагаворым»), але з часам я адкрыла падкасты пра гісторыю і мастацтва! З праграмай «Захад імперыі» і голасам яго вядучага я асацыірую свае прагулкі ў год перад паступленнем ва ўніверсітэт. Год таму палюбіла і беларускі сегмент: асабліва прыемна слухаць на роднай мове.
Для мяне падкасты сталі часткай жыцця і майго вольнага часу, падставай завесці або падтрымаць размову, даць рэкамендацыі, а таксама палепшыць англійскаю мову, паколькі падкастынг за мяжой пачаў развівацца даўно і выбар там нашмат больш!
Нягледзячы на тое, што на прагулцы, за нейкай справай або ў транспарце можна патрапіць ў іншы свет, дзякуючы навушнікам, гэтак жа можна застацца ў нашым свеце і атрымліваць асалоду ад гукаў жыцця…
А як яе атрымлівае дзяўчынка Ліза і, якія пагрозы ёсць ад праслухоўвання гучнай музыкі, чытайце ў адзінаццатым выпуску Бярозкі
Лаліта Якуціна,
журфак БДУ
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры