Таемная мова моладзі: што такое «краш» і чым ён адрозніваецца ад «крынжа»

Рубрыка «Даследаванні»


Моладзевы слэнг існуе амаль столькі ж, колькі існуе сама моладзь. Ён выкарыстоўваецца для размоў і самавыяўлення. Слоўнік слэнгу пастаянна абнаўляецца і змяняецца. У цяперашні час такі лексікон становіцца ўсё больш папулярным і выкарыстоўваецца ў розных сацыяльных сетках, месенджарах і афлайн. У беларускай мове таксама ёсць свой слэнг.

Пачнем з англамоўных запазычанняў: «крынж» (сорам/нешта дзіўнае), «токсік» (злы, негатыўны чалавек), «чыліць» (адпачываць), «краш» (чалавек, якога ты кахаеш), «вайб» (атмасфера), «норм» (нармальна), «акей» (добра, дамовіліся), «пранк» (розыгрыш), «лук» (убранне, адзенне), «трэш» (жах, непрыемная сітуацыя), «бэсці» (лепшая сяброўка ці сябар). Гэтыя цікавыя словы прыйшлі да нас з песень, фільмаў і серыялаў. Не менш папулярнымі з’яўляюцца і ў такой сацыяльнай сетцы, як цікток.

У залежнасці ад таго, як вы ставіцеся да людзей, іх можна назваць «сонейка» (добры, светлы чалавек), «чэлік»/«чэл» (звычайны чалавек), «боўдзіла» (неразумны чалавек), «кветачка» (прыгожы чалавек).

Розныя рэчы, якія мы бачым у паўсядзённым жыцці, выкарыстоўваюцца ў скарочанай ці ўсечанай форме: «буцік» (бутэрброд), «мабілка»/«званілка» (мабільны тэлефон), «тралік» (тралейбус), «бун» (рубель), «прэза» (прэзентацыя).

Таксама цікавымі для падлетка могуць быць такія словы, як «падабайка» (лайк), «слухаўкі» (навушнікі), «тэліць» (тэлефанаваць), «прышпільны» (круты, класны), ё (ёсць).

Моладзевы слэнг адыгрывае важную ролю ў сучасным жыцці. Ён дапамагае выказваць сваю індывідуальнасць, падтрымліваць сацыяльныя сувязі і ведаць апошнія тэндэнцыі. Спадзяюся, спіс такіх слоў дапаможа зрабіць вашу гаворку больш яскравай, бо сёння беларуская мова — гэта не толькі пра падручнікі і разумныя кніжкі, але і пра цікток, ютуб і нацыянальны трэнд у штодзённых зносінах.

Больш цікавых артыкулаў чытайце на старонках 12 нумара…

Ганна БЕЛАЯ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *