«Не рабіце каханым балюча…» альбо чаму не трэба ўспрымаць жыццё як гульню

Рубрыка «Даследаванні»


Нядаўна я прачытала рамантычную аповесць «Анёлак мой, Анёлак…» сучаснага беларускага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча. Магу з упэўненасцю сказаць: дзякуючы гэтаму твору зацікавілася псіхалогіяй яшчэ больш. Якім чынам? Мяне закранулі галоўныя героі. Іх гісторыя кахання вельмі… неадназначная, супярэчлівая, пакутлівая. Аднак яна ўсё роўна пераконвае ў тым, што, калі прыкласці намаганні і пазмагацца за сваё шчасце, магчыма вырашыць любую праблему і знайсці шлях да ўзаемаразумення. А яшчэ мне спадабалася рабіць своеасаблівы аналіз персанажаў, вызначаць іх тыпы асоб. Стала цікава шукаць адказ на пытанне: чаму яны паводзяць сябе так, а не інакш?

Паводле інтэрнэт-крыніц, людзі з істэроідным тыпам асобы ўвесь час патрабуюць увагі да сябе, таму яны «схільны да фантазіі і хлусні, каб толькі стварыць сабе яскравы вобраз». У галоўнай гераіні — дзяўчынкі Галкі — была мянушка «Анёл», хаця насамрэч яна паводзіла сябе як дэман. Таму ў вёсцы заўсёды хадзілі плёткі пра яе, асабліва любілі іх распускаць «мясцовыя юныя донжуаны».

Вядома, Галка мела прамое дачыненне да гэтых плётак. Яна прызнавала, што чуткі пра яе ходзяць, і лічыла гэта сваім дасягненнем. Дзяўчына заўсёды была «ганарлівай і непрыступнай».

Людзям з істэроідным тыпам, як Галка, заўсёды не стае драйву, ім патрэбны нейкія новыя прыгоды, пра наступствы якіх яны не думаюць. Для іх жыццё быццам гульня, дзе новы дзень — новы ўзровень. Толькі вось праблема ў тым, што яны самі не ведаюць, калі дойдуць да перамогі ў гэтай гульні і што яна наогул сабой уяўляе. Зрэшты, такія дзіўныя, вар’яцкія паводзіны «Анёлка» былі прадыктаваны бязлітаснымі жыццёвымі абставінамі… Ворагу не пажадаеш жыць у такім пекле, у якім яна правяла свае дзіцячыя гады…

Галка бесчалавечна і жорстка падставіла закаханага ў яе Аляксея, для якога яна доўга была «ідэалам, сэнсам жыцця». Спрабуючы выгарадзіць сябе, «Анёлак» не ўсведамляла, што нельга вось так выкарыстаць чалавека, так лёгка запляміць яго лёс і не панесці ніякай адказнасці за гэта. Жыццё не гульня. Усё вярнулася да яе бумерангам праз шмат гадоў…

У людей з псіхастэнічным тыпам асобы, як у Аляксея Савіча, выдатная памяць: «усё, што было ў юнацтве, помніць да драбніц, нібы адбывалася ўчора. Помніць і добрае, і кепскае…». Для такіх, як ён, характэрныя бясконцыя самакапанні, сапапаглыбленні, чым, уласна, і займаўся наш герой: згадваў былое, пераасэнсоўваў яго. Значны адбітак у яго памяці пакінуў той самы выпадак з яго першым, але нешчаслівым  каханнем — Галкай-«Анёлкам»…

Такіх, як Аляксей Савіч, часта называюць…

Працяг вы можаце прачытаць на старонках студзеньскага нумара!

 

Паліна ДВАРАНСКАЯ

карціны Сяргея Шэмета

Набыць электронны часопіс

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *