TGA: лепшыя відэагульні 2023
Рубрыка «Level 80»
Напрыканцы мінулага года адгрымела The Game Awards — штогадовае мерапрыемства з выдачай узнагарод найлепшым гульням, а таксама анонсамі новых. TGA праводзіцца ўжо дзясяты раз з нязменным і харызматычным вядучым Джэофам Кілі. Цяпер мы больш падрабязна раскажам, якія гульні дваццаць трэцяга здабылі ўзнагароды.
Варта ўсё ж пачаць з невялікай перадгісторыі. Мінулае ўзнагароджанне прайшло даволі мемна. За пару тыдняў да івэнта ў сацсетках сталі ўсплываць шматлікія жарты з мінулага года. Справа ў двух людзях — Крыстаферы Джаджы і Матане Івэне. Першы — акцёр агучкі вельмі папулярнага відэагульнявога персанажа Кратаса з серыі гульняў «God of War». Ён узяў у мiнулым годзе статуэтку за найлепшую акцёрскую гульню і «размазаў» сваю прамову аж на восем хвілін. Для шоу, сцэнар якога распісаны па хвілінах, гэта было недапушчальна.
Другі — гэта пятнаццацігадовы хлопец, які прабраўся на сцэну падчас уручэння ўзнагароды «Гульня года». Адсунуўшы распрацоўшчыкаў ад мікрафона, ён заявіў, што гэтую ўзнагароду прысвячае свайму вялікаму сябру Білу Клінтану, сорак другому прэзідэнту ЗША. Гэтыя два фактары прымусілі арганізатараў узмацніць кантроль за тым, што на сцэне ўвогуле адбываецца. Такім чынам, скончыўшы з кантэкстам, пяройдзем да пераможцаў.
Пачнём адразу з самага салодкага. «Гульня года» сышла ралёвай гульні «Baldur’s Gate III». На The Game Awards да яе паставіліся не так ласкава, як на The Golden Joystick Awards (таксама цырымонiя, дзе выдаюць гульням узнагароды, але не такая маштабная) у лiстападзе. Там ралёўка ўзяла сем статуэтак. Стваральнікі з Larian Studios намагаліся зрабiць гульню iх мар, за што i атрымалi такое шырокае прызнанне з боку геймераў, журналiстаў i журы цырымонii.
Галоўным супернікам улюбёнкі ўсіх ралёвікаў на гэтым івэнце быў «Alan Wake II». Доўгачаканы сіквэл, анансаваны яшчэ ў 2021-м. Гульня ўяўляе сабой класічны савайвал-хорар, дзе пачвары з кніг пісьменніка Алана Уэйка сталі яго злавеснымі ворагамі. Тайтл доўга чакалі, а выніковая рэакцыя атрымалася неадназначнай. Недарма яе назвалi «гульнёй арт-хаусам». Не ўсім падабаецца большую частку праходжання хадзіць па лесе, вырашаючы загадкі. Барацьба вялася на роўных, статуэтак у Алана тры, а колькасць намінацый нават большая. Справа ў тым, што масаваму геймеру гульня зайшла не асабліва, а вось крытыкам спадабалася вельмi. Адсюль і інтрыга, бо «Голас геймераў» — гэта асобная намінацыя, а «Найлепшая гульня» прысуджаецца менавіта меркаваннем журы.
Многія геймеры засмучаныя фактам, што новая гульня Insomniac Games — «Marvel’s Spider-Man 2» не атрымала ніводнай узнагароды. Мільгала сярод намінантаў цэлых сем разоў (больш толькі ў «Alan Wake II»): на «Найлепшую гульню», «Найлепшую гульнявую рэжысуру», «Найлепшае гульнявое апавяданне», «Найлепшую акцёрскую гульню» і г. д. Тым не менш, поспех абышоў «Павучка» бокам.
«Найлепшай экшэн-гульнёй» стаў…
… А пра гэта вы можаце прачытаць на старонках студзеньскага нумара!
Алена ШУХ,
Сяргей СТАРЫЧОНАК
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры