19.02|12.00 Прэс-канференцыя на тэму: «Беларускамоўнае асяроддзе. Папулярызацыя роднай мовы»
19 лютага 2024 г. у 12.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня роднай мовы (21 лютага), на тэму: «Беларускамоўнае асяроддзе. Папулярызацыя роднай мовы».
Адной з найважнейшых праблем духоўнага жыцця нашай краіны з’яўляецца адраджэнне і захаванне традыцыйных духоўных каштоўнасцей і выхаванне патрыятызму, які з’яўляецца асновай жыццяздольнасці дзяржавы, выступае ў якасці ўнутранага мабілізуючага рэсурсу развіцця грамадства, актыўнай грамадзянскай пазіцыі асобы, гатоўнасці яе служэння на карысць Айчыне. Фарміраванне патрыятызму немагчыма без ведання гісторыі народа, яго культуры і мовы.
Адным з найважнейшых складнікаў культурнага кода нацыі і патрыятычнага выхавання з’яўляецца нацыянальная мова, якая выступае не толькі ў якасці сродку камунікацыі, але галоўнага элемента культуры, сімвала нацыянальнай свядомасці, падмурка нацыянальнай ідэнтыфікацыі, гістарычнай памяці, сродку захавання і перадачы сацыяльнага вопыту, а значыць і асновай кансалідацыі нацыі.
На прэс-канферэнцыі спікеры, пад мадэратарствам Віктара Іванавіча Іўчанкава, прафесара кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктара філалагічных навук, адкажуць на пытанні: ці ёсць зацікаўленнасць роднай мовай моладдзю? Як папулярызуецца беларуская мова сёння? У чым асаблівасць нашай мовы? Што неабходна рабіць, каб прасоўваць родную мову? І гэтак далей…
У мерапрыемстве прымуць удзел:
- Іўчанкаў Віктар Іванавіч – прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук (мадэратар);
- Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар;
- Капылоў Ігар Лявонавіч – дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, кандыдат гістарычных навук;
- Чарота Аляксей Іванавіч – намеснік дырэктара выдавецкага дома «Звязда» – намеснік Старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі;
- Караткевіч Вячаслаў Іванавіч – загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі і міжнародных даследаванняў якасці адукацыі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі»;
- Шніп Віктар Анатольевіч – намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» – галоўны рэдактар часопіса «Полымя»;
- Шапран Наталля Мікалаеўна– галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»;
- Каралёва Яніна Вячаславаўна – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка»;
- Бяршова Вольга Мікалаеўна – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Сярэдняя школа 32 г.Мінска».
Будзе арганізавана прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі
на YouTube-канале РУП «Дом прэсы»
Запрашаем да ўдзелу!
Акрэдытацыя па тэл.: 311-16-23, 311-16-33, 8 (029) 375 97 10 (Вайбер)