19 февраля 2024 года адбылася прэс-канференцыя на тэму: «Беларускамоўнае асяроддзе. Папулярызацыя роднай мовы»

19 лютага 2024 г. у 12.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня роднай мовы (21 лютага), на тэму: «Беларускамоўнае асяроддзе. Папулярызацыя роднай мовы».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел:

  • Іўчанкаў Віктар Іванавіч – прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук (мадэратар);
  • Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар;
  • Капылоў Ігар Лявонавіч – дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, кандыдат гістарычных навук;
  • Чарота Аляксей Іванавіч – намеснік дырэктара выдавецкага дома «Звязда» – намеснік Старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі;
  • Караткевіч Вячаслаў Іванавіч – загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі і міжнародных даследаванняў якасці адукацыі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі»;
  • Шніп Віктар Анатольевіч – намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» – галоўны рэдактар часопіса «Полымя»;
  • Шапран Наталля Мікалаеўна– галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»;
  • Каралёва Яніна Вячаславаўна – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка»;
  • Бяршова Вольга Мікалаеўна – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Сярэдняя школа 32 г.Мінска».

Адной з найважнейшых праблем духоўнага жыцця нашай краіны з’яўляецца адраджэнне і захаванне традыцыйных духоўных каштоўнасцей і выхаванне патрыятызму, які з’яўляецца асновай жыццяздольнасці дзяржавы, выступае ў якасці ўнутранага мабілізуючага рэсурсу развіцця грамадства, актыўнай грамадзянскай пазіцыі асобы, гатоўнасці яе служэння на карысць Айчыне. Фарміраванне патрыятызму немагчыма без ведання гісторыі народа, яго культуры і мовы.

Адным з найважнейшых складнікаў культурнага кода нацыі і патрыятычнага выхавання з’яўляецца нацыянальная мова, якая выступае не толькі ў якасці сродку камунікацыі, але галоўнага элемента культуры, сімвала нацыянальнай свядомасці, падмурка нацыянальнай ідэнтыфікацыі, гістарычнай памяці, сродку захавання і перадачы сацыяльнага вопыту, а значыць і асновай кансалідацыі нацыі.

На прэс-канферэнцыі спікеры, пад мадэратарствам Віктара Іванавіча Іўчанкава, прафесара кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктара філалагічных навук, адказалі на пытанні: ці ёсць зацікаўленнасць роднай мовай моладдзю? Як папулярызуецца беларуская мова сёння? У чым асаблівасць нашай мовы? Што неабходна рабіць, каб прасоўваць родную мову? І гэтак далей…

Падрабязней у відэа.

00:20 Пачатак.

02:30 Іўчанкаў Віктар Іванавіч. Аб беларускай мове, яе асаблівасцях. Аб «штучным інтэлекце».

05:40 Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч. Аб двухмоўным ассяродзі. Сувязь паміж мовай і гісторыяй.

09:55 Аб выкарыстанні беларускай мовай моладдзю.

11:45 Іўчанкаў Віктар Іванавіч. Як святкуюць Дзень роднай мовы.

12:30 Капылоў Ігар Лявонавіч. Аб уключэнні моладзі ў карыстанне беларускай мовай. Аб «штучным інтэлекце».

15:50 Аб папулярызацыі беларускай мовы, гісторыі Беларусі. Новыя выданні НАН Беларусі.

20:10 Саверчанка Іван Васільевіч. Навуковая праца над вывучэннем беларусскай мовы: філалагічныя даследаванні, новыя выданні, асэнсаванне мовы праз гісторыю.

27:10 Шніп Віктар Анатольевіч. Аб мастацкай літаратуры на беларускай мове: выданне, вастрабаванасць, актуальнасць.

29:05 Аб альманахе «Першацвет».

32:45 Шапран Наталля Мікалаеўна. Аб місіі часопісу «Роднае слова», яго пазіцыяванне. Аб неабходнасці і важнасці роднай мовы.

39:50 Чарота Аляксей Іванавіч. Аб беларускай мове ў творчасці пісменнікаў, яе карыстанне ў медыя і Інтэрнэце. Аб «штучным інтэлекце».

42:40 Аб папулярызацыі беларускай мовы.

45:50 Бяршова Вольга Мікалаеўна. Аб рабоце з вучнямі, успрыманне вучнямі беларускай мовы.

48:25 Аб тыдні беларускай мовы ў школе.

50:25 Караткевіч Вячаслаў Іванавіч. Значнасць беларускай мовы для моладзі, падлеткаў. Аб роўнасці вывучэння беларускай і рускай моў.

54:15 Аб даследаванні якасці адукацыі.

56:20 Каралёва Яніна Вяячаславаўна. Аб часопісу «Бярозка». Аб трэндзе на беларускую мову сярод моладзі. Уключэнне студэнтаў у працу над часопісам.

01:01:10 Пытанне. Аб карыстанні беларускай мовай на міжнароднай арэне.

01:07:50 Пытанне. Аб перавыданнях. Аб электронных сэрвісах.

01:10:40 Пытанне. Аб шляху да мовы.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *