Я тут пачуў: падборка карысных падкастаў
Любімыя выканаўцы надакучылі, новых рэлізаў няма, ды і наогул музыку слухаць не хочацца. Але яшчэ больш не хочацца слухаць шум вагона метро ці горада? У такія моманты ратуюць падкасты. «Бярозка» зрабіла для вас падборку подкастаў, якія могуць стаць галоўнымі памочнікамі ў самаразвіцці і ўдасканаленні.
«TED Talks Daily» — гэта штодзённы падкаст, у якім прадстаўлены апошнія выступы з TED-канферэнцый у розных краінах свету. Вядучая падкаста — журналіст Эліз Ху. У падкасце вы знойдзеце выступы на самыя розныя тэмы: ад штучнага інтэлекту да заалогіі. У асноўным эпізоды доўжацца каля 15 хвілін. Іх можна цалкам праслухаць нават пакуль чысціш зубы. Карысна будзе тым, хто хоча яшчэ і прапампаваць англійскую: шырокі спектр тэм дапаможа папоўніць ваш слоўнікавы запас, а розныя акцэнты — развіць разуменне замежнай мовы.
«Хакні мозг» — гэта падкаст, у якім псіхолаг і коўч Вольга Кілін распавядае зразумелай мовай пра складаную і дзіўную працу нашага мозга. У падкасце вы знойдзеце парады, як гэтыя веды могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці. У кожным выпуску Вольга запрашае навукоўцаў, даследчыкаў, лекараў і аўтараў навуковых кніг, каб абмеркаваць розныя аспекты працы мозга. У падкасце вы пачуеце каментары Анастасіі Траўкінай, Асі Казанцавай, Рамана Бузунова і іншых аўтараў папулярных кніг. Калі вы калі-небудзь хацелі даведацца, як лепш запомніць матэрыял, як музыка робіць нас разумнейшымі і як у рэчаіснасці працуе сістэма «10 тысяч гадзін», Вольга дасць адказ!
Пра іншыя падкасты вы можаце прачытаць на старонках студзеньскага нумара!
Лаліта ЯКУЦІНА
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры