«Бярозка»: выпуск за люты
Вось і ўсё! Вы чуеце? Чуллівы шчэбет птушак, ласкавые сонечныя прамені і наквець дрэваў, што распускаюцца — надыходзіць вясна! Яшчэ крыху і можна смела прыгаць па лужах (галоўнае, каб матуля не злавіла). А яшчэ гэта значыць, што ў свет выходзіць новы часопіс «Бярозкі», які абавязкова трэба прачытаць, каб сустрэча вясны была яшчэ весялей.
У новым выпуску вас чакае:
Спецпраект «PROпрафесію». Ціна Майсурадзе з 11 класса вызначылася стаць сапраўдным журналістам. Расказваем дзе можна атрымаць прафесійную адукацыю, аб унутраных іспытах і вучобе.
Казачны агляд «Чароўнай скарбніцы». Або рэцэнзія на сумесны літаратурны праект Саюза пісьменнікаў Беларусі і выдавецтва «Аверсэв».
«Шчасце не ў лічбах!» Інтэрв’ю з блогерам-мільённікам аб прафесіі блогера-мастака, разважанні аб жыцці і ўласным шчасьце.
Топ-5 зручных праграм для вучобы: падрыхтоўка да ЦТ, пашырэнне слоўнікавага запасу, самаарганізацыя, вывучэнне замежнай мовы і для вырашэння матэматычных задач.
Міфалагічнае даследаванне ад Сафіі Туронак пра вужынага Караля. Як ён звязаны з беларусамі і якія легенды пакінулі нам продкі?
«Унутраны баланс і шчасце: як хлопец і тры жывёлы дапамогуць гэта пераасэнсаваць». Кінаагляд кароткаметражкі «Хлопец, Крот, Ліс і Конь».
«Жывапіс — гэта паэзія, якую бачаць, а паэзія — жывапіс, які чуюць». Мастацкае даследаванне Паліны Дваранскай аб блізкай узаемасувязі гэтых відаў мастацтва.
А яшчэ чытайце казку «Зімовыя прыгоды Крохі» і іншыя захапляльныя артыкулы на старонках другога нумара «Бярозкі»
Прыемнага Вам чытання!
Працяг вы можаце прачытаць на старонках студзеньскага нумара!
Міхась Мурза
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры
