Дзе можна пакатацца на лыжах у Беларусі

Рубрыка «СпортTime»

Зіма. Колькі таямнічага і незвычайнага хаваецца за гэтым словам! Колькі новых заняткаў для сябе можна адкрыць! Напрыклад, лыжы. Яны даюць магчымасць правесці час з роднымі і сябрамі з карысцю для здароўя. Каб удасканаліць сваё майстэрства і ўзмацніць імунітэт, я адправіўся на гарналыжныя курорты. Як у мяне гэта атрымалася, чытайце ніжэй.


Гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна» знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Каржанеўскага, 45. Там ёсць дзве трасы: вучэбная і асноўная. Пачаў я з самай простай, бо гэта быў другі раз, калі катаўся па такіх схілах. Паступова адчуў упэўненасць у нагах, паспрабаваў свае сілы на асноўным схіле, які мае вялікі ўхіл — атрымалася!

Тыя, хто жадае зрабіць перапынак, могуць падсілкавацца ў кавярні. Адзіны недахоп — гэта вялікія чэргі, бо занадта папулярнае месца. Але ў цэлым «Сонечная даліна» прадастаўляе магчымасці як для навічкоў, так і для прафесіяналаў: лыжнікаў, сноўбардзістаў. А малыя могуць весела бавіць час на цюбінгу. Інструктары тут выдатныя: заўсёды пракансультуюць і дапамогуць удасканаліць свае навыкі.

Калі вы жадаеце выехаць за горад, то можна адправіцца ў гарналыжны цэнтр «Сілічы». Адчынены ён быў у 2005 годзе. Спачатку комплекс быў прызначаны для катання на бегавых і горных лыжах, сноўбордах. Першапачаткова наведвальнікаў было няшмат, аднак турыстаў  вабіла свежае паветра, незвычайны рэльеф. Галоўную гару тут грунтоўна падсыпалі, дзякуючы чаму і атрымаўся перапад вышыні. У 2020 годзе «Сілічы» ўвайшлі ў дзясятку найлепшых месцаў для гарналыжнага адпачынку.

Знаходзіцца цэнтр за 32 км ад Мінска, дабрацца да яго можна з ДС «Славінскага» на аўтобусе № 350. Да пункта прызначэння вам неабходна будзе крыху прайсці. У «Сілічах» ёсць 11 гарналыжных трас рознага ўзроўню цяжкасці. Па традыцыі, знаёмства я пачаў з вучэбнай. Мне было важна навучыцца кіраваць лыжамі, павялічваючы хуткасць.

 

                                                                                               

Працяг вы можаце прачытаць на старонках лютаўскага нумара!

 

Іван ВАЛУЕЎ

Набыць электронны часопіс

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *