Казачны агляд. «Чароўная скарбніца» зачаруе і натхніць кожнага

Рубрыка «Кнігавулей»

 «Чароўная скарбніца» сумесны літаратурны праект Саюза пісменнікаў Беларусі і выдавецтва «Аверсэв». У 2023 годзе свет пабачыў зборнік твораў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Генадзя Аўласенка і Людмілы Рублеўскай.

Існуе меркаванне, што кнігі пішуць толькі для адпаведнага ўзросту: «сур’ёзная» літаратура для дарослых, казкі для маленькіх. Але для мяне гэта не так. Хоць на кнізе і напісана «творы для дзяцей», упэўнена, яна будзе цікавая шырокаму колу чытачоў. Гэта як з «Гары Потэрам». Здавалася б, казка! Але ж яго любяць і чытаюць як дзеці, так і дарослыя. Пра «Чароўную скарбніцу» можна сказаць тое ж самае. Кожнаму будзе прыемна не толькі акунуцца ў атмасферу дабрыні і дзяцінства, але і адкрыць новыя сэнсы, якія можна зразумець толькі тады, калі вы пасталелі.


Першай па чарзе ідзе казачная аповесць «Вухуцік і яго таямніца» Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Кніга з тых, якую чытаюць, калі хочуць зазямліцца: пашпацыраваць па Мінску, у якім можна знайсці розныя цуды (напрыклад, паперу, з дапамогай якой ажываюць малюнкі, мілых іншапланецян, незнаёмую нам дагэтуль мову). Ці цікава вам, што значыць «цац» ці «камін мака» па-вухуцку? Можа быць, спадабаюцца розныя навукова-папулярныя факты пра жывёл, птушак і дыназаўраў? Мяркую, на ваш густ будуць прыгоды Улады, Вухуціка і яго сяброў. Адгарнуўшы старонкі гэтай надзвычай цёплай аповесці, вы апынецеся ў новым і нечаканым свеце. Аўтарка запрашае ўсіх ахвотных у касмічнае падарожжа! Толькі памятайце, што «тэлепартацыя — заўсёды загадка».

 

Працяг вы можаце прачытаць на старонках лютаўскага нумара!

 

Ганна БЕЛАЯ

Набыць электронны часопіс

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

 

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *