Унутраны баланс і шчасце: як хлопец і тры жывёлы дапамогуць гэта пераасэнсаваць

«Хлопчык, Крот, Ліс і Конь» — гэта кароткаметражны анімацыйны фільм, які выйшаў у Злучаных Штатах Амерыкі 25 снежня 2022 года. Яго мэтавай аўдыторыяй могуць з’яўляцца як дзеці, так і дарослыя. Першыя знойдуць у ім масу гісторый пра адзіноту, прыняцце, барацьбу і спачуванне. Аднак менавіта дарослым адкрыецца таемны сэнс, закладзены аўтарамі, дзякуючы якому кінакарціна атрымала Оскар за найлепшы кароткаметражны анімацыйны фільм.

Мультфільм заснаваны на кнізе англійскага пісьменніка-ілюстратара Чарлі Макізі, хаця ён не планаваў спачатку нічога пісаць альбо здымаць. Чарлі быў проста мастаком, ён зачыніўся дома і ўвесь час працаваў над малюнкамі. Але калі ён пачаў выкладваць у інстаграм свае скетчы пра сяброўства ў простых размовах пра жыццё, яго аўдыторыя настолькі высока ацаніла гэтую ідэю, што мастаку сталі названьваць выдавецтвы з прапановай стварыць кнігу. Ён разлічваў прадаць усяго 10 тысяч копій, але выйшла каля двух мільёнаў, а потым кампанія Apple прапанавала яму ролю рэжысёра і сцэнарыста, каб зняць кінаадаптацыю.

Чым гэтая гісторыя магла так зачапіць?

У цэнтры аповесці — маленькі хлопчык, апрануты зусім лёгка, нягледзячы на халодны і зімовы час года. Ён не ведае ні сябе, ні свайго паходжання, але ўпарта шукае роднае і бяспечнае месца — дом. Пакуль дзіця сумуе, з-пад снегу з’яўляецца невялікі крот, які прапануе новаму сябру план дзеянняў. Па ходзе апавядання яны ўдваіх знаходзяць новых сяброў і незвычайныя выпрабаванні…

Працяг вы можаце прачытаць на старонках лютаўскага нумара!

Цінацін МАЙСУРАДЗЭ,

СШ № 4 г. Мінска,  11 клас

Набыць электронны часопіс

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *